усе палягло на градах. Паліла вечаром. Але што гэто — мало, кропля ўморы. Старажоўшчына Кос.
КРОЎ 3 МАЛАКО'М. 1. Здаровы, дужы. Мой зяць - кроў з малаком, горы гатоў звярнуць. Бялавічы Кос. 2. Вельмі прыгожая (пра дзяўчыну). На вачах расцвіла Яніна, кроў з малаком дзеўка. Папаводзіць хлопцоў за нос. Размеркі Стайк.
КРОЎ 3 НО'CA. Абавязкова. Кроў з носа трэба сено грабці, бо дождж заўтры будзя. Скураты Квас.
КРОЎ У ЖЫ'ЛАХ ЗАСТЫ'ЛА. Адчуваць вялікі страх, /шла каля могліц, а сава як закричала, то ў мяне кроўу жылах застыла, ногі адняліся. Алыпаніца Квас.
КРУГГ Ў ВАЧА Х ПЛЫВУ'ЦЬ. Так кажуць, калі дрэнна сябе пачуваюць. Ой, жаначкі, патрымайця, кругіў вачах паплылі, зараз упаду. Галенчыцы Ягл.
КРУПГНА ЗА КРУПГНАЮ ГАНЯ'ЯЦЦА 3 ДУБГНАЮ. Так кажуць пра вельмі рэдкую страву. Даўней вясна голодная ў людзей была. I пасцілі шчыро, i так запасы канчаліся. Укіня, бало, маці шчопці круп, картопліка парэжа, цыбуліну, казляка якого - уся вара была. Дый жартавалі з саміх сябе: крупіна за крупінаю ганяяцца з дубінаю. Лушчык B.I, 1930 г.н. 1996 г. Алыпаніца Квас.
КРУ'ЦЩЦА НА ЯЗЫ КУ. Так скажуць, калі нешта не могуць успомніць. Бачыш, памяць старэчая: забыўся, як швагра звалі. Круціцца на языку, аўспомніць ні магу. Хрышчонавічы Квас.
КРУЦГЦЦА ПАД НАГА'МІ (РУКА'МІ). Перашкаджаць, назаляць. Ідзі сядзь, пачытай, ні круціся nad нагамі. Рацкевічы Міл.
КРУ'ЦЩЦА Ў ГАЛАВЕ'. Сустрэчы, падзеі, што не ўсплываюць у памяці. Круціцца ў галаве, a здумаць ніяк ні магу. Ці ні Антоном цябе клічуць? Заполле Кос.
КРУЦГЦЦА ЯК ВАВЁРКА Ў КАЛЯСЕ'. Быць у пастаянных клопатах. Прыдзя вясна, то i мінуткі ні
Дадатковыя словы
круцщца, ноca, плывуць, рукамі, ішла
25 👁