то ўжэ буду спаць колькі ўлезя. Руда Падст. КОНЬ HI КАЧА'ЎСЯ. Работы не пачаты край. Прыехалі на соткі, а там конь ні качаўся: ні драпачовано, ні горано, каменне ні пазбірано. Ледзь да толку давялі палетак. Міхнавічы Стайк. КО'СЦІ МЫЦЬ (ПЕРАМЫЦЬ). Абгаворваць. Бабы як пойдуць на работу, то ўсе косці перамыюць адна адной. Ёдчыкі Квас. КО'СЫ ДЫ'БОМ СТА'ЛІ. Пра пачуццё вялікага страху, зведанага кім-небудзь. Навальніца ў лесі застала. Як ляснуло над галавою, то косы дыбом сталі. Скураты Квас. Бачу, ад рэчкі нехто ў белом гдзе: у мяне i косы дыбом сталі. Алынаніца Квас. Косы - валасы. КО'СЫ НА САБЕ' РВАЦЬ. Моцна перажываць. Прыгала пахаронка на мужыка, то косы на сабе рвала. Думаю, як гэто мне будзя выгадаваць адной чацвёро дзяток. Була Міл. КОТ ЗА НОЧ ЗЕ'СЦЬ. Благі, невялікага ростам чалавек. Але i жонку Алесь дабраў: кот за ноч з'есць. Квасевічы Квас. КОТ НАПЛА'КАЎ. Пра невялікую колькасць чагонебудзь. Ну, ты i ягад назбіраў - кот наплакаў. Міхнавічы Стайк. КО'ШКІ СКРАБУ ЦБ НА ДУШЫ' (НА СЭ'РЦЫ). Трывожна, неспакойна (на душы, на сэрцы). Кошкг скрабуць на душы: накрычала на сына ні разабраўшыся, а вышло - ні ён пабіў шыбуў акне. г.Косава. КРА'ЁМ ВО'КА. Няўважліва глядзець. Да суседкі госці з Украіны прыехалі. Алея іх ано краем вока бачыла: ні сядзеліў хаці, усё ездзілі na сваёй радні. г.Івацэвічы. КРА'ЁМ ВУ'ХА. Слухаць няўважліва. Дачка нешто расказвала, як прыгала з музык, пра бойку каля клуба, але я краем вуха слухала. Hi ведаю, хто там біўся. Заполле Кос. КРО'ПЛЯ Ў МО РЫ. Вельмі мала. Такая спёка
Дадатковыя словы
зесць, кошкі, краём, кропля
22 👁