Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ху людзі клаліся. Але ўсіх пачаставалі, хто ў магазіні быў. Заполле Кос. КЛА'СЦІСЯ СПАЦЬ 3 КУРА'МІ. Вельмі рана, як толькі сцямнее. Я з курамі спаць кладуся, затоя рано ўстаю. Альшаніца Квас. КЛЁ'ПКІ Ў ГАЛАВЕ' HIMA'. Неразумны чалавек. Як вычварыць што, то адразу відно: у гэтаго чалавека клёпкі ў галаве німа. Любішчыцы Люб. КЛІНЫ' ПАДБІВА'ЦЬ. Заляцацца. Кліны ні падбівай, дарэмно ўсё, нічого ні будзя. Хрышчонавічы Квас. КЛЮ'НУЦЬ НА ВУ'ДАЧКУ. Падцацца на падман. Сусед мне кажа: "Хочаш дроў? Давай сотню, прывязу прычэп ". Я i клюнуў на вудачку. Не паспеў ён скінуць, ужэ ляснік на надворку. Добра, што чалавек згодны. Выпілі na чарцы ды разышліся. Була Міл. КЛЯВА'ЦЬ HO'COM. Драмаць. Як ано сяду вечаром каля цілівізара, так i клюю носом. Куляшы Міл. КЛЯСЦГ НА ЧЫМ СВЕТ СТАГЦЬ. Пасылаць самыя страшныя праклёны ў чый-небудзь адрас. Але i звяглівая мая жонка. Вып 'ю трохі, то кляне на чым сеет стаіць. Яблонка Жытл. КО'ЖНЫ САБА'КА. Усе (ведаюць). Даўней кіншчыка кожны сабака ў любом сяле ведоў бо ён бьіў адзін наўсю округу. Заполле Кос. КО'ЛАС У КО'ЛАС. Праўмалотную збажыну. Харошае жыто ў Дворыску: колас у колас. Альшаніца Квас. КО'ЛЬКІ ДУША ЖАДА'Я. Уволю. Паехалі з дзецьмі на цукерачную фабрику. Цукеркі еш - колькі душа жадае, але з сабою ні бяры. Алыпаніца Квас. КО'ЛЬКІ ЖЫЦЬ БУДУ НЕ ЗАБУДУ. Ніколі (не забуду). Прыехоў хросны праведаць мяне. А паглядзеў, што ўжэ велькі, зняў з рукі часы i падарыў мне. Колькі жыць буду не забуду гэтаго. Заполле Кос. КО'ЛЬКІ ЎЛЕ'ЗЯ. Уволю, доўга. Канікулы хутко
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hocom, жадая, класціся, клюнуць, кляваць, падбіваць, ўлезя
25 👁
 ◀  / 310  ▶