Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
КАНЕ'Ц БУ'ДЗЯ. Нешта завершыцца, скончыцца. Мая маці ўсё казала, як хварэла да болело ўсё цело: "Дачушка, ну, некалі ж гэтаму конец будзя, то ж ні будзя век балець? " Алыпаніца Квас. КАНЦА-КРАЮ Ш ВІДА'ЦЬ (HIMA', Ш БЫЛО'). 1. Скажуць пра нешта вялікае, што не мае межаў. Болота асушылі, то канца-краю полю ні відно. Няхачава Стайк. Ідзем, ідзем, а гэтаму лесу канца-краю нша. Хрышчонавічы Квас. 2. Скажуць пра тое, што не спыняецца, доуга цягнецца. 3 сястрою дзесяць гадоў ні бачыліся, аж на Уралі жыве. Прыехала ў госці, то пашой гаворцы канца-краю ні было. Бялавічы Кос. 3. Скажуць пра тое, чаго вельмі многа. Зроду тут картоплёў ні было. То на свежом месці да того харошыя ўрадзілі, машынамі i трактарамі вазілі, a ім канца-краю німа. Заполле Кос. 4. Пра працу, далёкую да завяршэння. Paмонт начала ўхаці, то канца-краю німа. г.Косава. КАНЦО'Ў H IЗНАЙСЦГ. Не дакапацца да сутнасці справы. Пазычыла бязмена Івану, пайшла забіраць, кожа: "Антось у мяне ўзяў". Канцоў ні знайду. Праўду кажуць: аддай рукамі, a хадзі нагамі. Алынаніца Квас. КАНЦЫ' 3 КАНЦА'МІ HI СХО'ДЗЯЦЦА. Не ўсё ясна, не ўсё вырашана. Ты кажаш, што Іван кароў пасвіў, ён кажа, што ты. У вас концы з канцамі ні сходзяцца. А мая карова ні прышла дахаты. Шукайця! Гошчава Стайк. КАНЦЫ' ПРЫХО'ДЗЯЦЬ. Становіцца вельмі дрэнна, пачынаецца нясцерпны боль. Hi ведаю сама, шчо з 'ела, але концы прыходзяць - гэдык жывот баліць. Плехава Люб. КАПЕ'ЙКА Ў КАПЕ'ЙКУ. Дакладна, поўнасцю. Таня-паштальёнка ніколі ні памыліцца: копейка ў копейку пенсію выплаціць. Заполле Кос. КАПЕ'ЙКА Ў КАРМА'HI HI АПА'РЫЦЦА. Так кажуць пра неберажлівага, неэканомнага чалавека. У
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апарыцца, відаць, канец, капейка, капейку, кармаhi, прыходзяць
16 👁
 ◀  / 310  ▶