яго капейка ў кармані ні апарыцца: ні паспея палучыць, ужэ німа. Альшаніца Квас. КАПЦІЦЬ НЕБО (СВЕТ). Жыць, не прыносячы нікому карысці. Нікому ты нічого доброго ні зрабіў, ніхто ля цябе ні нагрэўся, ано копціш небо. Скураты Квас. КАРМІЦЬ ВОШАЙ. Пакутаваць. Сваяк расказвоў. Немцы ў лагер вывязлі. А там і голад, і холад. Тры годы вошай карміў. г.Івацэвічы. КАРМІЦЬ ЯК НА ЎБОЙ. Уволю, сытна. Забралі мяне на службу ў 1952 годзі. І завязлі нас ажно на Чукотку. Але кармілі там добра, як на ўбой. Скураты Квас. КАРОВІ НА РОГІ, КАНЮ ПАД ХВОСТ. Мала, вобмаль. Ой, колькі ў цябе того сена: карові на рогі, каню пад хвост. Заполле Кос. КАРОНА НІ ЗВАЛІЦЦА. Скажуць, калі заклікаюць пайсці на ўступкі некаму. Пабіўся, вінаваты ці невінаваты, ідзі перапрасі – карона ні зваліцца. Хрышчонавічы Квас. КАРОТКІ СУД. Так скажа чалавек, які вырашыў сам адпомсціць крыўдзіцелю. Мой суд каротні: хадзі і аглядвайся. Ты акалечыў маё дзіця – я акалечу цябе. Заполле Кос. КАСІНА З ГАЛАВЫ НІ ЎПАЛА. Пражыць, не знаючы бяды, гора, не панесці страт. Яе Бог любіў. Яна пражыла – касіна з галавы ні ўпала. Альшаніца Квас. Касіна – адзін волас. КАСЦЬМІ ЛЕГЧЫ. Дабіцца мэты, аддаўшы ўсе сілы. Касьцьмі лягу, а пастаўлю сыну хату. Хай гадуе дзеток. Квасевічы Квас. КАТУ ПАД ХВОСТ. Дарма. Выпалала агарод да зялінкі. А град нанет пабіў. Уся работа кату пад хвост. Мілейкі Міл. КАТУ ПА ПЯТУ. Малы ростам. Пры Польшчы ў армію малых ростом ні бралі. А зараз кату па пяту –
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁