А зараз сядзяць ля цілівізара, на гуліцу ні выжаняш. Зыбайлы Жытл. КАЛО'М Ш ПАДВА ЖЫЦЬ. Так скажуць пра гультая. Яго калом ні падважыш, цэлыя дні на пячэ ляжыць. Гічыцы Ягл. КАЛО'ЦЬ ВО'ЧЫ (У ВО'ЧЫ). 1. Папракаць. У маладосці па дурасці за бойку год у цюрме адсядзеў. Усё жыццё мне гэтым вочы колюць. Гошчава Стайк. 2. Зайздросціць, злаваць. Паставіў мой сын новухату. Ля яе лазню, летню кухню, гаража. То людзям вочы коля. Каб ні стараўся, а гарэлку піў, то шкадавалі б. Такая натура чалавечая. Альшаніца Квас. КАМАРА' HI ЗАБ'Е. Добры па характары хто. Цяжко майму сыну будзя жыць на свеці: i комара ні заб'е, такімяккацелы. І ў кого ёнудаўся? г.Косава. КАМА'Р НО'СА HI ПАДТО'ЧЫЦЬ. Так скажуць, калі работа зроблена якасна, без заган. Мой бацько кавароткі людзям рабіў. Як цацачкі, такія акуратныя, комар носа ні падточыць. Алыпаніца Квас. КАМА'Р НО'СА HI ЎСУ'НЯ. Вельмі густы (пра збажыну). Жыто — комар носа ні ўсуня. Невядома, які колас будзя. Але, відаць, уродзіць. Быч Стайк. КАМПАСГРАВАЦЬ МАЗГГ. Ашукваць. Ты мне мазгі ні кампасіруй: ведаю, чаго пайдзяш да Пятруся. Выпіць захацеласё. Старажоўшчына Кос. КА'МЯНЬ 3 ДУШЫ' СПАЎ. Адлегла на душы, злягчэла. У бальніцу паклалі, надто болело ў баку. Думала, гичо памру. Прасвятленне зрабілі, кажуць: "Бабушка, у цябе печань павялічана, пасадзім на дзіету". О-о-о, у мяне камянь з душы спаў. Думаю сабе: па гэтом яшчэ пажыву. г.Івацэвічы. КА'МЯНЬ НА СЭ'РЦЫ (НА ДУШЫ'). Пра непрыемнае пачуццё ад перажытага ці ад таго, што чакаецца, будзе яшчэ. Жаначкі, ні буду я спяваць, камянь на сэрцы: моцно зяць хворы. Галынка Міл
Дадатковыя словы
забе, калоць, камянь, падточыць
16 👁