Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
чутае. Няўжо ты i сам ні чуў?! Hi хочацца табе казанае казаць. Алыпаніца Квас. КАЗГНЯЦ У СПГНУ ЎБГУСЯ (КАЗГНЯЦ НА H O TI НАПА'Ў). Анямець, заклякнуць, адзеравянець (пра цела). Папагнулася цэлы дзет, картоплі збіраючы, ажні казіняц у спіну ўбіўся. Алыпаніца Квас. KA 'ЗКА ПРА БЕ' ЛАГО БЫЧКА'. Казаць, паўтараць адно i тое ж. Hi расказвай мне казну пра белого бычка, я добра памятаю, шчо гэто ты ў мяне ўзяў бабку, каб касу накляпаць. Альба Квас. КАЛАМУ 'ЦЩЬ ВО'ДУ. Уносіць беспарадак у гармонію адносін. Добра жывем з мужыком, любім адзін аднаго. Адна бяда: яго радня каламуціць воду. Як паедзя праведаць, так i сварка пачынаяцца. Гэдык настройваюць супраць мяне. г.Івацэвічы. КАЛЕ'Ш ДРЫЖА'ЦЬ (3АДРЫЖА ЦБ). Так кажуць, калі моцна палохаюцца. Збіраю ягады каля лужка. Адна, німа нікого. Тут раптом нехто як загалосіць. У мяне калені задрыжалі, рукі потныя сталі. Гэдык спалохалася. Хрышчонавічы Квас. КАЛГ БЫЎ, КАЛГ БУ'ДЗЯШ. Невядома, калі надарыцца магчымасць прыехаць, пабыць у гасцях. Бяры ўсё, шчо даю: калі быў, калі будзяш. Можа, зноў за свет на работу адправяць. Яглевічы Ягл. Пабудзь яшчэ, калі быў калі будзяш. Ятвезь Квас. КАЛГ НА Т О Е ПАЙШЛО'. Kani так выйшла. Калі на тое пайшло, то я табе i рубельчыка ні дам. Загнуў цану! Мне за такія грошы i парубаюць дрова, i складуць. Кушняры Падст. КАЛГ ТО'Е БЫЛО', КАЛГ БУ'ДЗЯ. Невядома. Даўней сяло разлягаласё ад песянь. Ажно i ні верыцца, шчо гэто было. - Ой, калі тое было, калі будзя. Мусіць, ніколі ўжэ ні верняцца. (3 размовы) Заполле Кос. КАЛО'М (КІЁМ) HI ЗАГО'ШШ. Не прымусіш. Бало, зімою дзяцей з гуліцы ў хату кіём ні загоніш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дрыжаць, загошш, калеш, калом, напаў, ўбгўся
15 👁
 ◀  / 310  ▶