КАБ НА ЯГО (ЯЕ, ІХ) КОЛА ВАДА ІШЛА. Так кажуць пра чалавека, які імкнецца ўсіх падпарадкаваць сабе, навязвае сваю волю. Ты век глядзіш, каб на тваё кола вада ішла, каб твой верх быў. Альшаніца Квас.
КАБ НА ЯГО (ЦЯБЕ, ЯЕ, ВАС, ІХ) ЛІХО. Так выказваюць незадавальненне, злосць. Ты паглядзі, зноў куры ў градах. Ано ж выганяла. І дзе яны лезуць? Акыш, каб на вас ліхо! Скураты Квас.
КАБ ПУСТО БЫЛО. Так скажуць, калі моцна гневаюцца на некага. Ты чаго да мяне прычапіўся? Я твайго сына ў цюрму ні садзіла. Ён сам сабе прыкруткі знайшоў, каб яму пусто было! г.Івацэвічы.
КАБ САЛО ЗАВЯЗАЛАСЁ. Пра адпачынак пасля абеду. Пасля смачнаго абеду трэба прылегчы, каб сало завязаласё. Альшаніца Квас.
КАБ ТВАЕ (ВАШЫ) СЛОВЫ ДА БОГУ Ў ВУШЫ. Так жадаюць, каб сказанае збылося, спраўдзілася. Можа, і праўда я ачуняю, суседачка. Ах, каб твае словы да Богу ў вушы. Яшчэ хочацца пажыць. Харошча Міл.
КАБ Я З ГЭТАГО МЕСЦА НІ ЗЫШОЎ. Так клянуцца ў праўдзівасці сваіх слоў. Ехала вечаром дахаты на ровары. Ужэ добра сцямнело. Бачу: прамо на мяне плыве белае воблачко, гэдык нізко над зямлёю. Стукнуласё аб каляса і прапало. Ну, думаю, нехто памрэ на нашой гуліцы. Так яно і вышло. На другі дзень Васіль Кнышоў памёр. Не стары яшчэ чалавек. Вот і ні вер у прыкметы. А шчо праўда бачыла, то каб я з гэтаго месца ні зышла. Заполле Кос.
КАБ ЯЗЫК АДСОХ. 1. Так пацвярджаюць праўдзівасць сваіх слоў. Каб мне язык адсох, калі я няпраўду кажу. Стайкі Стайк. 2. Так выказваюць абурэнне, нязгоду з прамоўленым. Каб табе язык адсох, ано і ведаяш, шчо сплетні разносіш. Размеркі Стайк.
КАЗАНАЕ КАЗАЦЬ. Пераказваць даўно вядомае,
124 👁