Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
I Ў ВУС HI ДЗЬМУЦЬ. Не турбавацца. Добра зараз старым: пенсію ў хату прынясуць, дроў готовых выпішуць. Жывуць i ў вус ні дзьмуць. Панкі Люб. I ЎСЁ ПА ЎСЁМ. Г.зн. справа завяршылася. Ах, ні хацеласё здаваць карову. Начамі ні спаў, перажываў. Але сілы німа трымаць. Здаў - іўсё паўсём. Трэба прывыкаць да магазіннаго малака. Жамайдзякі Міл. I Ў CHE H IСНГЛОСЬ. Нельга было прадбачыць. I ў сне ні снілось, што я на старасці гадоў да буду сам на машыні ездзіць. г.Косава. I Ў ТОЙ БОК НІ ГЛЯДЗЕ'ЦЬ. Не заўважаць, ігнараваць. I ў той бок, сынок, ні глядзі, дзе гарэлку n 'юць. Да дабра яна ні давядзе. г.Івацэвічы. I ХО'ЧАЦЦА I КО'ЛЯЦЦА. Пра супярэчлівасць жаданняў, памкненняў. Хачу фермяром стаць, зямлі ўзяць. Але i хочацца i коляцца - сіла ўжэ ні тая. г.Косава. I ШАВЕ'Ц I ЖНЕЦ I НА ДУДЗЕ' ІГРЭ'Ц. На ўсе рукі майстар. У сяле так: i шавец i жнец i на дудзе ігрэц. Усё трэбаўмець рабіць. Воля Жытл. I Ш АТУ НЕ СТУПГЦЬ. Не мець магчымасці свабодна дзейнічаць. У мяне жалезна дзісцітіна дзецям. Без майго ведома нікуды i шагу не ступяць. Зялёны Бор Стайк. I Я НЕ Я I РУКА' НЕ МАЯ'. Пра чалавека, які спрабуе, стараецца ўсяк адцурацца, адкараскацца ад учыненага ім, але ніхто яму не верыць. Бачыш ты яго, нявіннае ягня! А хто пакраў дрова! А то ўсё - i я не я i рука не мая. Заполле Кос. К КАБ I ДУ'ХУ (НАГГ) HI БЫЛО'. Так выказваюць нежаданне бачыць чалавека ў сваім доме. Ты прышоўу маю хату ды яшчэ мяне брыдзіш. Вон, каб i духу твайго ні было! г.Івацэвічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

глядзець
16 👁
 ◀  / 310  ▶