I не кажы, браток, усё ж такі нашыя дзеці зараз лепяй жывуцъ, чым мы жылі. Алыпаніца Квас.
I НЕ НЮХАЦЬ. Не зазнаваць. Ты яшчэ бяды i не нюхоў, а ўжэ плачаш. А як нам было пасля вайны, кал i i каня, i каровы не было, а дзяцей трэба было карміць? Любішчыцы Люб.
I НЕ ПАХНЕ. Пра адсутнасць нечага. Слухай, чаго ты мянеў гэты лес прывёу? Тут грыбамі i не пахне. Якія грыбы ў яловом лесі, да яшчэ густом? Бялавічы Кос.
I НЕ ПЫТАЙСЯ. Горш не можа быць. -Якздароўе, Андрэй? - 1 не пытайся, браток. Ледзьве цевялею. Шяк ні адыду ад хворобы. Хрышчонавічы Квас.
I ПАД ЗЯМЛЁЮ HI СХАВАЯШСЯ. Нідзе не знайсці паратунку. Ты ад мяне i пад зямлёю ні схаваяшся, я цябе з того свету достану! Гэто ж трэба так акалечыцъ майго каня. Заполле Кос.
I ПАЙШЛА ПІСАЦЬ ГУБЕРНІЯ. Разносіць, распаўсюджваць плёткі. Адзін скажа, другі дабавіць - i пайшла пісаць губернія, панясліся плёткі na сяле. Аўсто Стайк.
I ПАЙШЛО-ПАЕХАЛО. Г.зн. падзеі пачалі імкліва развівацца. У сяле так: як станя вясна, ну, i пайшло-паехало. Адну работу ні скончыў - другая падпірая. Вольнае мінуты німа. Алынаніца Квас.
I ПАЛЬЦОМ НЕ ЗАЧАПІЦЬ. Не набіць. Бацько з мацяраю век пражыў i пальцом яе не зачапіў. г.Івацэвічы.
I ПАЛЬЦОМ НЕ ПАВАРУШЫЦЬ. Ленавацца. Лодыр, i пальцом не паварушыцъ: дрова калоць трэба, а ён сам, як тая колода, у хаці ляжыцъ, тухляя. Бялавічы Кос.
I ПАРАНАГО I ВАРАНАГО I ТАК КУСКАMI. Усяго хапае (пра ежу). Зараз людзі ядуцъ як на вяселлі: i паранаго i варанаго i так кускамі. г.Івацэвічы.
I ПАРЫ 3 ГУБЫ НЕ ПУСЦІЦЬ. Маўклівы чалавек. У Бярозу заехалi разом, а ён i пары з губы не пусціў,
54 👁