Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
жаба. Заполле Кос. I ЗНАКУ HIMA'. Пра непрыкметнасць зробленага. Калоў цэлы дзет дрова, а паглядзеу на горбу - i знаку німа. Верашкі Квас. I ЗУ'БЫ Ш ПАЗБІРА'ЯШ. Моцна будзеш пакараны. Яшчэ раз зачэпіш майго хлопца, то i зубы ні пазбіраяш. Я цябе навучу жыць. Заполле Кос. I КАСЦЕ'Й НЕ ЗБЯРЭ'Ш. Згінеш, прападзеш. Чаго ты прычапіўся да мае жонкі? Калі янаў цябе пазычала грошы? Выйдзі з хаты, а то як дам, то i касцей не збярэш. Грыўда Міл. I КРЫВГНКІ HIMA'. Бледны ад хваробы. Васіля бачыла - ледзьве познала: у яго i крывінкі німа. Старажоўшчына Кос. I КРЫШКІ' ПАБРА'ЦЬ. Быць падобным на кагонебудзь з бацькоў або родных. Усё ў ём ад бацька, i крьішкі бацькавы пабраў. Любішчыцы Люб. I ЛА'ПЫ ЎГО'РУ. Прызнаць сябе пераможаным. Ты ано ўзяўся будавацца, i ўжэ лапы ўгору. Не здавайся, паціху ўсё зробіш. Хадоркі Кос. I МУ 'ХІ HI ПАКРЫ'ЎДЗІЦЬ. Так скажуць пра добрага чалавека. Мая свякроў добрая жаночына была. Пражыла i мухі ні пакрыўдзіла. г.Івацэвічы. I НА ВЯРО'ЎЦЫ HI ЗАЦЯГНУ'ЦЬ. Пра немажлівасць упрасіць зайсці куды- небудзь. Да дзяўчат майго кавалера i на вяроўцы ні зацягнуць, дзе ж ён ажэніцца. Даргужы Міл. I НАГІ' HI БУ'ДЗЯ. Ніколі не быць. Я табе душу сваю адкрыла, а ты na ўсём сяле разнясла. I нагі мае ні будзя больш на твоём надворку, ні хачу цябе знаць i ведаць. Куляшы Міл. I НА'ШЫМ I ВАТНЫМ. Усім дагаджаць. Былі ў вашу i такія, што служылі i нашым i вашым. Але гэто хістко, цяжко служыць адным i другім. Гошчава Стайк. I НЕ КАЖЫ'. Так выказваюць згоду з суразмоўцам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабраць, пакрыўдзіць
17 👁
 ◀  / 310  ▶