I ВУ'СОМ (ВУ'ХОМ) HI ВЯДЗЕ'. Не рэагаваць, не зважаць. Прашу сына: "Кінь ты гэтаго цілівізара, вучы ўрокі ". A ён i вухом ні вядзе. Крычы, хоць лопні. Бялавічы Кос. I ГО'ДЗЕ СКАЗА'Ў (-ЛА, -ЛІ). I ўсё тут, i скончана. Маліў, прасіў: "Адзенься цяплей, холад на дварэ ". А яна як ні чуя. Я i годзе сказаў, хадзі, як хочаш. Жамайдзякі Міл. I ГО'ЛКАЮ HIMA' ДЗЕ ТКНУЦЬ. Многа, шматлюдна. Столькі людзей напхаласёў клуб на канцэрт - i голкаю німа дзе ткнуць. Няхачава Стайк. I ГО'РА МА'ЛО. Нічога не хвалюе, не абцяжарвае. Пахаваў жонку - яму i гора мало. Добра яшчэ, што даждаўся, каб сорок дней прайшло. Ужэ з другою жыве. г.Івацэвічы. ІГРА'ЦЬ НА НЕ'РВАХ. Здзекавацца, нерваваць. Пасварыліся з мужыком, то сам сабе есці варыць, маёй вары ні хоча. Іграя мне на нервах. Алынаніца Квас. ІДЗЕ' Ў РУ'KI. Шанцуе. Паглядзіш: аднаму само ў рукіўсё ідзе, a другі б 'ецца, бы рыба аблёд, i ніц німая. г.Івацэвічы. ІДЗЕ' ЯК ПА МА'СЛУ. Гладка, без перашкод. Кросна тку, а помогая нявестачка. Хоць маладая, але лоўкая. Работа ў нас ідзе як па маслу. Заполле Кос. I ДО'ЎБНЯЮ HI ЗАБГЦЬ. Пра чалавека, які скардзіцца, наракае на сваю нямогласць, а на самай справе мае моцнае здароўе, дужы. Прытвараяцца перад усімі, які ён нядужы, а самого i доўоняю ні заб 'еш. Хрышчонавічы Квас. I ДУ ХУ Ш АКА'ЗВАЦЬ (АКАЗА'ЦЬ). Маўчаць. От у мае суседкі цярпення много. Такі звяглівы мужык у яе, рэмжа i рэмжа. А яна i духу ні аказвая. Дубітава Міл. I ЖУК I ЖА'БА. Усе, хто ёсць, i вялікі, i малы. Як сталі ягады за грошы прымаць, то ўсе ў лесі - i жук i
Дадатковыя словы
аказаць, аказваць, вусом, доўбняю, жаба, руki, іграць
19 👁