як нямко. Бялавічы Кос.
І ПРОСЬБАЙ І ГРОЗЬБАЙ. Каб пераканаць чалавека ў памылковасці яго паводзін, учынкаў, былі выкарыстаны ўсе сродкі ўздзеяння. Пробавоў усяк – і просьбаю і грозьбаю, а ён на сваём стаіць. Хрышчонавічы Квас.
І РАСІНКІ Ў РОЦІ НІ БЫЛО. Быць галодным. Як пайшла зранку ў грады, то во да паўдня полола, яшчэ і расінкі ў році ні было. Гічыцы Ягл.
І РУКАМІ І ЗУБАМІ. Вельмі моцна нечага трымацца. Трымайся зараз работы і рукамі і зубамі, бо цяжко яе знайсці. Панкі Люб.
ІСКРЫ (ЗОРЫ) З ВАЧЭЙ ПАСЫПАЛІСЯ. Пра замарачэнне ад болю ў выніку моцнага ўдару. Пасклізнулася, як ляснулася патыліцаю аб лёд, то іскры з вачэй пасыпаліся. Думала, што і ні ўстану. г.Косава.
І СЛЕД ПРАСТЫЎ. Знікнуў, прапаў, згінуў. Дзеці ў футбол на гуліцы ігралі. Мячык у акно папаў, то іх як ветром здуло, і след прастыў. Любішчыцы Люб.
І СМЕХ І ГРЭХ. Смешна, але і журботна. І смех і грэх казаць, але наш бацько, як памярла маці, пачаў званіць сваёй першой ухажорцы. Мілейкі Міл.
І СТАРЫ І МАЛЫ. Усе, нягледзячы на ўзрост. Летом, як пачынаюцца ягады, то і стары і малы ў лесі: усе зарабіць хочуць. Альба Квас.
ІСЦІ (ПАЙСЦІ) З ДЫМОМ. Быць знішчаным пажарам. Злодзяй хоць вуглы пакіня, а як пажар, то ўсё пайдзе з дымом. Верашкі Квас.
ІСЦІ НА ЛАД. Так скажуць, калі ўсё ўдаецца, ладзіцца. Дзеці павырасталі, вучыцца паступілі, слава Богу, і мы яшчэ здаровыя, усё ідзе на лад. г.Косава.
ІСЦІНЫ БОГ. Праўда, далібог. Ісціны Бог, жаначкі, сама бачыла, як Максім жонку новую прывёў. Тая ўцякла, то ў Квасавічах другую знайшоў. Яшчэ маладая, ніц сабе, спраўная кабеціна. Альшаніца Квас.
91 👁