Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
скажа чалавек, які не хоча сведчыць пра нешта. Hi пытайся тыўмяне, хто тваю дулю абтрос: знаць ні знаю, ведаць ні ведаю. Hi ўпутвай мяне ў гэтыя разборкі. г.Косава. ЗНАЦЬ ПА ЧЫМ ФУНТ ЛГХА. Мець адмоўны вопыт. Я паездзіў na свеці, знаю па чым фунт ліха. Цяnep мяне ніякімі пірагамі ні заманіш у тую Маскву ці Варшаву. Нідзе лепш німа як дома. Алынаніца Квас. ЗНАЦЬ СВАЁ' ME'СТО. Займаць пэўнае становішча. Ты ні лезь папярод бацька ў пекло, знай сваё место. E людзі разумнейшыя за цябе. г.Івацэвічы 3 НЕ'БА ЗВАЛГЦЦА. Скажуць таму, хто не разумев відавочнага. Ты што, з неба зваліўся? Кажуць табе, што машына па рабочых у восім прыходзіць. Будзь ласкаў, точно ў восім стой каля магазіна. Ніхто цябе чакаць ні будзя. Сярадава Жытл. 3 НОГ ДА ГАЛАВЫ'. Поўнасцю, цалкам. Абгаварылі вы мяне, бабы, пакуль я дома была, з ног да галавы. г.Івацэвічы. 3 НО'CA. Г.зн. з чалавека. Так жартавалі даўней пры калхозі: па рублю з носа - i на работу ні пайдзем. Жытлін Жытл. 3 НО СА КАП ДЫ Ў РОТ ХАП. Так скажуць, калі жадаюць папярэдзіць чалавека, каб не ўмешваўся не ў свае справы. Твоя справа старана: з носа кап ды ў рот хап. Заполле Кос. ЗНО'СУ HIMA'. Трывалы, моцны. Хлопцу бацінкі салдацкія купіла - зносу німа, трэйцю зіму носіць. Дубітава Міл. ЗО'РЫ 3 ВАЧЭ'Й ПАСЫ 'П АЛІСЯ. Моцна стукнуцца. Пасклізнулася, як бразнулася галавою аб лёд, то зоры з вачэй пасыпаліся. Алынаніца Квас. 3-ПАД ЗЯМЛІ' ДАСТАВА'ЦЬ (ДАСТА'ЦЬ). Нідзе не знайсці ратунку. 3-за цябе майго бацька ў вайну забілі. Я табе гэтаго ні дарую, я цябе, гад, з-пад зямлі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

meсто, даставаць, дастаць, ноca
20 👁
 ◀  / 310  ▶