Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ЗМЯЯ' ПАДКАЛО'ДНАЯ. Чалавек, які стараецца нашкодзіць спадцішка. Змяя падкалодная, як ты ні стараяшсяўкусіць спадцішка, ніц ні выходзіць. Хітрыкі твае табе боком вылязуць. г.Івацэвічы. ЗНАЙСЦГ ВЯРО'ЎКУ НА ШЫЮ. Наклікаць на сябе бяду. Ідзеш красці сам i хлопца за сабою валчэш. Глядзі — вяроўку на шыю знойдзяш i сабе, i яму. Мілейкі Міл. ЗНАЙСЦГ ГУ'ЗА НА ГАЛАВУ'. Хто не думае пра свае паводзіны, учынкі, той нарвецца на бяду. Хто схоча, той гуза на галаву знойдзя. г.Косава. ЗНАЙСЦГ КАНЦЫ'. Дакапацца да сутнасці справы. Пакалечылі майго сына, a міліцыя ні хоча шукаць вінаватых. Я знайду на іх управу, знайду концы. Стайкі Стайк. ЗНАЙСЦГ ЎПРА'ВУ. Супакоіць, уціхамірыць сілай, пагрозай. Ты ні думай, шчо як твой бацько начальнік, то ты можаш людзям вочы засіраць. Я на цябе знайду ўправу. Любішчыцы Люб. ЗНАЙШО'Ў (-ЛА, -ЛО, -ЛІ) ДУ'РНЯ. Так скажуць, калі адмаўляюцца ад нечага. I такраблю бяз выходных, з дняўдзень. A гэто Вялікаднём, святом велькім гоняць на работу. Знайшлі дурня! Мілейкі Міл. ЗНА'КУ HIMA'. Мала што паменела. Цэлы дзень складвоў дрова, a i знаку німа. Гэдака велька горба, за тыдзянь ні ўпраўлюся. Старажоўшчына Кос. ЗНАЦЬ КУ'РАЧУ СЮСЮ' ДЫЙ ТУЮ Ш ЎСЮ. Пра нетрываласць, павярхоўнасць чыіх-небудзь ведаў. Не задзірай высоко носа, бо ты знаяш курачу сюсю дый тую ніўсю. Заполле Кос. ЗНАЦЬ МЕ'РУ. Устрымлівацца ад лішняга. Агонь - i дабро, i зло, i гарэлка - / дабро, i зло. Ва ўсём трэда меру знаць, бо ўсё для чалавека створано на зямле. г.Косава. ЗНАЦЬ HI ЗНА Ю, ВЕ'ДАЦЬ Ш ВЕ ДАЮ. Так
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ведаць, знайшоў
24 👁
 ◀  / 310  ▶