ЗЛІЗА'ЦЬ СМЯТА'НКУ. Пакарыстацца лепшым. Прывёз шабашнікоў прадсядацяль кароўніка будаваць. То яны сцены паставілі, злізалі смятанку, а мы канчалі ўжэ сомы, за капейкі. Бялавічы Кос. ЗЛО'СЦІ ПО'ЎНЫЯ КО'СЦІ. Вельмі злы чалавек. У яе злосці поўныя косці: як пачне сварыцца, то аж слінаю пырская. Як тая хмара, пакуль усю воду ні вылья. Так i яна. Гошчава Стайк. ЗЛУПГЦЬ СЕМ ШКУР. Абабраць. Пастаўкамі пасля вахты замучвалі. Гатоў былі сем шкур злупіць. I ні глядзелі, што дзеці галодныя. Сенькавічы Падст. 3 МАЗАЛЯ'. 3 працы сваіх рук (жыць). Векжывузмазаля, зроду дарэмным ні пакарыстаўся. Альшаніца Квас. 3 МАТЫЛЯ'МІ НЕ ПАЛЯЦГШ. Пра непазбежнасць смерці. Забярэ смерць, з матылямі не паляціш. Заполле Кос. 3 МІНУ'ТЫ НА МІНУТУ. Хутка. Hi трапяшчы так. Hi бойся, аўтобус з мінуты на мінуту прыдзя. г.Івацэвічы. ЗМО'КНУЦЬ ДА РУБГНАЧКІ. Зусім прамокнуць. Такі вальнуў дождж, я змок да рубіначкі. Квасевічы Квас. Рубіначка - шво ў адзенні, рубец. ЗМО'ТВАЦЬ (ЗМАТА'ЦЬ) ВУ'ДАЧКІ. Заканчваць справу. Канчайця ў карты іграць, змотвайця вудачкі i за работу - начальство едзя. г.Івацэвічы. 3 МУ'ХАМІ Ў HO'CI. Капрызны чалавек. Яму цяжко дагадзіць, як ні старайся. Гэты чалавек з мухамі ў носі. Скураты Квас. ЗМЯНЯ'ЦЬ (ЗМЯНГЦЬ) ГНЕЎ НА МГЛАСЦЬ. Перастаць злавацца; адпусціцца. Нешчо мая свякроў змяніла гнеў на міласць. Доўго ні хадзіла, а то прышла, унучку цукеркоў прынясла. Була Міл. 3 МЯ'СОМ. 3 куском матэрыі. Столькі напхаласё людзей у аўтобус, што нехто гузіка з мясом адарваў. г.Івацэвічы
Дадатковыя словы
hoci, злізаць, зматаць, змокнуць, змотваць, змяняць
27 👁