зы. г.Івацэвічы. 3 ТСАНТТА' Ў КАНЕ'Ц. Паўсюль.Даўней жаніліся, радзіліся - пагалоска na сяле ішла з канца ў канец. Людзі весяліліся, радаваліся. А зараз ано i чуяш: той памёр, той памёр. Любішчыцы Люб. 3 КАПЫТО'Ў. Упасці вобземлю. Як даў яму пад вухо, то той i паляцеў з капытоў Мілейкі Міл. 3 КРО'КАЦІ. Многа, шмат. Ох, i завідная мая cyседка, з крокаці ёй трэба. Каб прымела, то ўсё похватала б. Алыпаніца Квас. Крокаць - багна, прорва. 3 КУ'ТА Ў КУТ. Туды-сюды. Як у нас кажуць npa бабскую работу: з кута ў кут - ды вечар тут. Пратаўчэшся цэлы дзень i работы твое ні відаць. Алыпаніца Квас. ЗЛАВГЦЬ (ПАЙМА'ЦЬ) ДВУХ ЗАЙЦОЎ. Імкнуцца зрабіць дзве справы адначасова. Адразу двух зайцоў паймалі: на рабоці былі, а ў абед сено зграблі. Заполле Кос. ЗЛАВГЦЬ ЗА РУКУ'. Схапіць злодзея. Пайшоў на поле, бачу: нехто капая мае картоплі. Ну, думаю, я цябе падпільную, злаўлю за руку. Дзве ночы сядзеў, але дапільнаваў. Андрэй Гарбылёў! Грошы прапівая, а есці хоча. Ну, то я яго добра высабачыў, больш ні палезя. Квасевічы Квас. ЗЛАЖЫ'ЦЬ СМЕХ. Абсмяяць. Бач ты іх, злажылі ca старого смех: зубы ўставіў. А што вы хочаця, каб я шчарбатым хадзіў? О, я яшчэ да Hacmyci ў сваты пайду. Воля Жытл. ЗЛАМА'ЦЬ ЯЗЫ'КА. Цяжка вымавіць. У нас кажуць Вацэвічы, ніхто ні кажа Івацэвічы. Бо гэто ано языка зламаць. Заполле Кос. 3 ЛЁГКАЮ ДУШО'Ю. Не трывожачыся, не баючыся. 3 лёгкою душою магу паміраць: дзеці выраслі, свае сем 7 маюць. Прыждаў не ано ўнукоў, але i праўнукоў. г.Косава
Дадатковыя словы
злажыць, зламаць, паймаць
37 👁