ЗЖЫВА'ЦЬ (ЗЖЫЦЬ) CA СВЕТУ. Прыдзірацца, абвінавачваць без дастатковых падстаў. Свякроў ca свету зжывая, німа сілы цярпець. Лічу дні, калі ў сваю хату перабярэмся. Алыыаніца Квас. 3 ЖЫВОТО Ш КУРУ ЗДЗЕ'РЦІ. Мучыць, здзекавацца. Як ано война скончылася, то падаткамі замучвалі. A плаціць ні было чым, то гатоў былі з ж ивого шкуру здзерці. Заполле Кос. 3-3A ВУГЛА'. Спадцішка. Даўней людзі былі npacцейшыя, дабрэйшыя. А зараз кожны стараяцца цябе з-за вугла ўкусіць. Стайкі Стайк. З-ЗА СВЕТУ. Здалёк. З-за свету прывёз сабе жонку. I прыжылася, i па-нашаму гаварыць навучылася. А леў сялеўсе Рускаю называюць. Заполле Кос. ЗІМО'Й I ЛЕТОМ АДНЫМ ЦВЕТОМ. Хадзіць з дня ў дзень у адным i тым жа адзенні. Як я хадзіла ў школу, то форму насілі. I зімою i летом адным цветом усе былі. А зараз адзін перад адным уборамі хварсяць. Не так дзеці, як бацькі стараюцца. г.Косава. ЗІМО'Й СНЕГУ HI ВЫ'ПРАСІШ. Вельмі скупы чалавек. Мой су сед да того скупы, штоўяго зімою снегу ні выпрасіш. Зроду нічого ні пазычыць. г.Івацэвічы. 3 КАЛЕ'НА ВЫ'ЛАМАЦЬ. Набыць любым спосабам. Убачыла дачка ў падружкі дублёнку, настае, каб ёй купілі. 3 калена выламі, а дай ёй. А дзе тых грошай узяць? На дарозі ні валяюццца. Альшаніца Квас. 3 КАЛЕ'НА HI ВЫЛАМІШ. Не мець магчымасці выканаць. Паляцеў старцяр у тракторы. Дзе ні шукаў - нідзе німа. Нічого ні зробіш, з калена ні выламіш. Заполле Кос. 3 КАНДАЧКА'. Абы-як (рабіць што-небудзь). Які чалавек — такая i работа. Прывык усё з кондачка рабіць. Скураты Квас. 3 КАНЦА'МІ. Знікнуць, прапасці. Пайшоў мой cyсед у армію, завязлі за свет, i з канцамі. A мацяры слё
Дадатковыя словы
выламаць, зжываць, зімой
41 👁