Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
дастану. Заполле Кос. З-ПАД КАРО'ВЫ. Сырадой. Прызналі малакроўе ў дачушкі, то сказалі, каб малаком з-пад каровы паіла. г.Косава. 3-ПАД HO'CA. Узяць, забраць тое, што блізка, побач. З-пад носа туга ўкралі. Каб яны больш нічого, кромі гэтаго туга, i не мелі. Старажоўшчына Кос. 3-ПАД СУ'ЧКІ Я'ЙЦА ДАСТА'ЦЬ (УКРА'СЦІ). Адчайны чалавек. Ён добры вырвус: з-пад сучкі яйца дастаня. Няхачава Стайк. 3 ПАЗУРО'Ў ВЫ'РВАЦЬ. Адабраць сілай. Курачка маладзенькая забегла ў агарод да суседкі. Пайшла выганяць, ні аддае. Даказвая, што гэто яе. 3 пазуроў вырвала! Заполле Кос. 3 ПАКО Т А (3 НЕБА) ЗВАЛГЦЦА. Не разумець, ці прыкідвацца, што не разумев таго, што адбываецца навокал. Ты што - з пакота зваліўся, што гэдык прыдурваясся? Заполле Кос. Пакот - месца паміж столлю i дахам. 3 ПАРОТА. Адразу, тут жа. Памятаю, брьігадзір адчыніў дзверы i з парога крычыць: "Тамаш, хучэй збірайся, па сено паедзям у Самычыно! ". Паехалі мы трактарамі, а тое сено нехто пакраў Так міліцыя i ні знайшла. Заполле Кос. 3 ПА РЫ ПАЗАХО'ДЗЩЬ. Модна балець ад марозу (пра рукі). Моцно рукі памерзлі. Прыбегла дахаты, усадзілаў цёплу воду, а яны з пары пазаходзт. Аж т акала ад болю. Ёдчыкі Квас. 3 ПЛЕЧ ДЫ Ў ПЕЧ. Жыць, не маючы запасаў. Дроў німа. То палю тым, шчо з лесу прынясу. Як кажуць, з плеч ды ў печ. Куляшы Міл. 3 ПУСТЫ'МІ КІШАНЯ'МІ. Без грошай. Пры Польшчы ўсё ў Амерыку на заробкі ездзілі. То хто зарабіў даляроў, а хто i з пустымі кішанямі прыехоў. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hoca, вырваць, дастаць, пазаходзщь, украсці
17 👁
 ◀  / 310  ▶