ЗГО'НІНЫ толькі мн. зб. Амецце. Згоніны - гэто каласкі, дробная салома пасля абмалоту збожжа. Заполле Кос. ЗДАРАВІНЯ' м. павел. Чалавек моцнага целаскладу i вялікай фізічнай сілы. Мужчына - здаравіня, любо паглядзець. Була Міл. ЗДАРАВО' прысл у знач. вык. Марозна, ядрана, халаднавата. На дварэ здараво. Скураты Квас. Сёні ў хаці здараво, будзя добра спаць. Бусяж Міл. ЗДАРЫ'ЦЬзак.абрад.Падарыць,адзяліцьпадарункамі. Здарылі на нашом вясвллі сяго-таго: з гэтаго i жыць пачалі. Сенькавічы Падст. ЗДЗЕЦЯНЕ'ЦЬ зак. Здзяцінець. Здзецянеў Кандраш: на старасці пачаў на гармоні вучыцца граць. Быч Стайк. ЗДО'ХЛІК м. груб. Худы чалавек. Такіздохлік, адно скура да рэбра. Бялавічы Кос. ЗДРА'ЦЬ зак. Паразграбаць кіпцюрамі (пра курэй). Куры дзіркуў плоцізнайшлі, усе грады здралі. Сакоўцы Міл. ЗДУ'МАЦЬ зак. Успомніць, прыпомніць, згадаць. Жыццё наша было цяжкае, страшно i здумаць. Заполле Кос. ЗДУ'ХАВІНА ж. Дрыгва, гіблае месца. Німа зараз тых балот. Бало, ідзеш, баішся, дзе ржавая пляма, значыць, здухавіна, на той свет пойдзяш. Заполле Кос. За кароўніком было место, карова ўлезя, то ледзьві выцягнуць людзі. Здухавінай тое место называл/. Альшаніца Квас. 2. перан. Пустая, неўрадлівая зямля. У мяне одна здухавіна, шчо ні пасадзіш, ніц нерасце. Заполле Кос. ЗДУ'ЦЬ зак. Успушыць бакі. Карову здуло, як гара стаіць. Верашкі Квас. ЗДЫ'МАК м. Невялікі камень. Камень як падняць здымак. Руда Падст. ЗДЫ'МШЧЫК м. Фатограф. Андрэй - здымшчык вопытны, ён картачок кепскіх ні робіць. Кушняры Падст. ЗДЭ'ЦЦА безасаб. незак. Здаецца. Дваццаць гадоў прайшло, як школу скончыла, а здэцца ано ўчоры
Дадатковыя словы
здарыцьзак, здзецянець, здраць, здуць, называлі
3 👁