Рацкевічы Міл. ЗЕ'БРЫ толькі мн. груб. Вочы. Што ты зебры вылупіў, праўды ні любіш, зноў скажу пры ўсіх у вочы - злодзей! Размеркі Стайк. ЗЕЛЯНКОВЫ прым. Зеленаваты, зялёны. Памідоры яшчэ зелянковыя, але саліць можно. Галік Міл. ЗЕЛЯНУ'ХА ж. бат. Зялёнка. Зелянухі - восеньскія грыбы. Харошча Міл. ЗЕ'СЦІ зак. экспр. Страпаць (пра нервы). Ты ўсе нервы маез'еў. Падстарынь Падст. ЗЛГГНУЦЬ зак. Спасці, аслабець (пра мароз). Мароз хутко злігня - вароны крычаць. Хрышчонавічы Квас. ЗМАЦАВА'ЦЦА зак. Натаміцца. Нацягаўся тых картоплёў, змацаваўся моцно. Заполле Кос. ЗМЫ'КАЦЦА зсж.Стаміцца, сноўдаючыся туды-сюды. Сторажом раблю, то за ноч змыкаюся, ходзячы тудысюды. Размеркі Стайк. ЗРЭ'БІ н. Льновалакно пасля першага часання. Пасля трапання лён чэшуць. 3 першае чоскі, што застаецца на рэдкіх шчотках, - зрэбі. Пасля ужэ чэшуць на густых шчатках - пачасы. А лён, якізастаецца пасля ўсяго гэтаго, - кужаль. Альшаніца Квас. ЗУБА'ЦЬ незак. Правяраць на моц яйка, стукаючы аб зубы. Мацака выбраць цяжко, зубаяш не адно яйцо, пакуль выбяраш. Заполле Кос. ЗУМЕ'ЦЦА зак. Зніякавець, разгубіцца. Убачыла нядаўно сваю першую любоў, то ажно зумелася, зачырванелася, як дзяўчо. Альшаніца Квас. ЗЫСКА'ЦЬ зак. Атрымаць доўг. Пазычаяш рукамі, a каб зыскаць, то ногі пазбіваяш ходзячы. Альшаніца Квас. ЗЫСЦГСЯ зак. Жыць сумесным жыццём, не ўступаючы ў шлюб. Ён удавец, я на ўдава, зышліся іжывуць. Сярадава Жытл. ЗЫ'СПАДУ прысл. Знізу. Зверху мокра салома, зыспаду бяры. Яглевічы Ягл. Бывая, знойдзяш грыба, зверхухарошы
Дадатковыя словы
зелянуха, зесці, змацавацца, змыкацца, зубаць, зумецца, маезеў
3 👁