Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ЗВАНЧА'К м. Частка кола. Ca званчакоў складаюць кола. Заполле Кос. ЗВАНЯ'РНЯ ж. рэліг. Званіца. У нас даўней на званярні сасонка расла, але малая, марная. Бялавічы Кос. ЗВІ'ННЫ прым. Рухавы, хуткі. Звінны чалаввк, у яго рукахусёгарыць, за шчо ні возьмяцца. Заполле Кос. ЗВО'ДЫ толькі мн. Перамовы, на якіх, мяркуюць, будзе знойдзена ісціна. Не рабі зводоў, сама плётак нарабіла, а зараз вінаватых шукаяш. Хадакі Жытл. ЗГАДЗІЦЬ зак. Зганьбіць, ашальмаваць. Згадзіла, змяшала з граззю мяне нявестка. Старажоўшчына Кос. ЗГА'МТАЦЬ зак. Пакамячыць. Згамтала сукенку, трэба ісці прасаваць. Азярцо Падст. ЗГАНЯ'ЦЬ незак. Змятаць. Веяш збожжа, a згоніны, амеціны ляцяць, то іх мятлой зганяяш. Альшаніца Квас. ЗГА'РАЛІК м. Прыгарэлая бульбіна. Згаралікі паскрабуі ем, я люблю іх. Харошча Міл. ЗГАРА'НЫ дзеепрым. Узараны. Палеток згараны, цяжко будзя да лесу дайці. Альшаніцы Квас. ЗГАРНУ'ЦЦА зак. экспр. Памерці. Нешчо хвароба прыпала да мяне, каб нізгарнуцца падхалеру. Альба Квас. ЗГГБЕЛЬНІК м. асудж. Марнатраўца. Усё панішчыў, памарнаваў, шчо нажылі, згібельнік гэты. Альшаніца Квас. Згібельнік ты, не ў хату, аз хаты нясеш. Халап'я Падст. ЗГНЯСЦГ зак. Сціснуць, здушыць. У аўтобус столькі людзей наперласё, згнялі так, што ажно духі забіло. Аляксейкі Стайк. ЗГНЭ'МБІЦЬ зак. 1. Змарнаваць (пра жыццё). Згнэмбіў гарэлкаю жыццё. Хадоркі Кос. 2. Здушыць, сціснуць. Як згнэмолю зараз, то сокі з цябе пацякуць. Боркі Падст. ЗГО'ДНЫ прым. Памяркоўны. Тамаш памяркоўны чалаеек, з ім добра ўсякую работу рабіць. Заполле Кос. ЗГО'ЙСАЦЬ зак. экспр. Збегаць, злётаць. Давай згойсаям у Косово, кажуць, ва ўнівермаг боты прывязлі. Скураты Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

званярня, зводы, згамтаць, зганяць, згнэмблю, згнэмбіць, згодны, згойсаць, халапя
4 👁
 ◀  / 274  ▶