Сперці дыханне. Такі мароз, ажно духі зайняло. Заполле Кос.
ЗАКАВЫРКА ж. Закавыка. Закавырка вышла: табе пераплацілі пенсію за гэты месяц. Размеркі Стайк.
ЗАКАЛЕЦ м. Сыры, непрапечаны слой у хлебе над ніжняй скарынкай. Хлеб ні вырас, а асеў на скарынку. Кажуць, закалец на палец. Альшаніца Квас.
ЗАКАТУЛОК м. Месца паміж печкай і сцяной. У закатулку цыбуля вісіць, дыміцца. Быч Стайк. 2. Часовае збудаванне. Закатулкоў панабудоўвоў, і ўсе нечым заваляныя. Заполле Кос.
ЗАКАЎГАНІЦЬ зак. Вымазаць, запэцкаць. Закаўганіла ўсю сукенку мая дзеўка. Плехава Люб.
ЗАКВЕЧВАЦЬ незак. Упрыгожваць кветкамі. Як зажынаюць, то першаго снапа ставяць асобно, заквечваюць кветкамі. А на дажынках, на апошні сноп вешалі вяночка, няслі ў хату і ставілі на покуць. Альшаніца Квас.
ЗАКАХАЦЦА зак. Закашляцца, задыхацца. Прабегся да аўтобуса, ажно закахаўся. Падстарынь Падст.
ЗАКЕЛЗАЦЬ зак. Зацугліць, закілзаць. Закелзай каня, а то панясе. Няхачава Стайк.
ЗАКЕЎЗАЦЬ зак. Тое ж, што і закаўганіць. Дзеці закеўзалі ўсяго стала. Верашкі Квас.
ЗАКІДАЦЬ незак. Ужываць у гаворцы словы з іншай мовы. Бач, пабыла тыдзень у горадзі ды ўжэ па-рускі закідая. Заполле Кос.
ЗАКІДУШКА ж. рыб. Від вуды для лоўлі з дна. Донка – закідушка. Размеркі Стайк.
ЗАКЛЁКНУЦЬ, ЗАКЛЯКНУЦЬ зак. Анямець, здранцвець (пра ногі). На возі ехала, злезла, а ног ні чую: заклёклі, ні ступлю, як ні мае, як чужыя. Міхнавічы Стайк. Ехалі ўпрысядкі на прычэпі, ажно ногі закляклі. Галік Міл.
ЗАКЛО н. Закутак пры балоце, лузе, сенажаці. Е вялікае балото, а пры ім малое – гэто закло. Заполле Кос.
77 👁