Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ЗАКЛЫМБАВАЦЬ зак. Прывязаць, замацаваць паклажу на возе, санках пры дапамозе рычага-вагі. Наклаў дроў, заклымбаваў i паехоў. Заполле Кос. ЗАКУТНІК м. Дамасед. Мой мужык закутнік, увесь час пры мне, на вачах. Мілейкі Міл. ЗАЛАВГЦА, ЗАЛУВГЦА ж. Залоўка. Папаплакала я ад свекрыві i залавіцы, пакуль ні аддзяліліся i ні пайшлі ў сваю хатужыць. Грыўда Міл. 3 залувіцай мы добра жылі, яна ні вышла замуж, то з намі жыла. Лазаўцы Міл. ЗАЛАТА'РНІК м. бат. Сумнік звычайны, залатая розга. Залатарнік высокі, як цвіце, то ўвесь залацісты, жоўты, яркі. Заполле Кос. ЗАЛІМО'НІЦЬ зак. экспр. Стукнуць, пляснуць. Ад'еў усю душу, во зараз як залімоню па мухаедах, то хутко адстаняш. Даргужы Міл. ЗАЛО'ЖНЫ прым. Цягавіты, вынослівы (пра каня). Хоць малы коніку Хведара, алезаложны. Заполле Кос. ЗАЛЯГА'ЦЦА незак. Смяяцца, заходзіцца ад смеху. Бач, ажзалягаяцца ад смеху Дубітава Міл. ЗАМАЛЫ' прым. памянш. Зусім малы. Замалыя мне боты, а шкада, надтожзграбныя. Альшаніца Квас. ЗАМАНУ'ЦЦА зак. Зайсці да некага на пачастунак, выдумаўшы зусім нявартасную прычыну прыходу. Захацеў папасці да суседа на свежыну, то замануўся сакеру пазычыць. Заполле Кос. ЗАМАНУ'ЦЬ зак. Завабіць. Замануў дзіцяўлес i пакінуў, добра што леснікі знайшлі. Жамайдзякі Міл. ЗАМЕ'ЖОК м. Узмежак. На замежку траву свіням рвем. Заполле Кос. ЗАМО'РОК м. Яйцо, з якога не выйшла куранё. Адны заморкі аказаліся, курыца перапаліла яйца, бо сядзела, не злазіла. Альшаніца Квас. ЗАМУДО'ХАЦЦА зак. экспр. Стаміцца, замучыцца. Летом за дзень як замудохаяшся, то німа сіл да ложка дайсці. Плехава Люб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адеў, залягацца, залімоніць, замануцца, замануць, замежок, заморок, замудохацца
3 👁
 ◀  / 274  ▶