Сперці дыхание. Такі мароз, ажно духі зайняло. Заполле Кос. ЗАКАВЫ'РКА ж. Закавыка. Закавырка вышла: табе пераплацілі пенсію за гэты месяц. Размеркі Стайк. ЗАКА'ЛЕЦ м. Сыры, непрапечаны слой у хлебе над ніжняй скарынкай. Хлеб ні вырос, а асеў на скарынку. Кажуць, закалец на палец. Альшаніца Квас. ЗАКАТУ'ЛОК м. 1. Месца паміж печкай i сцяной. У закатулку цыбуля вісіць, дыміцца. Быч Стайк. 2. Часовае збудаванне. Закатулкоў панабудоўвоў, i ўсе нечым заваляныя. Заполле Кос. ЗАКАЎГА'НІЦЬ зак. Вымазаць, запэцкаць. Закаўганіла ўсю сукенкумая дзеўка. Плехава Люб. ЗАКВЕ'ЧВАЦЬ незак. Упрыгожваць кветкамі. Як зажынаюць, то першаго снапа ставяць асобно, заквечваюць кветкамі. А на дажынках, на апошні сноп вешалі вяночка, нясліўхат уіст авілі на покуць. Альшаніца Квас. ЗАКА'ХАЦЦА зак. Закашляцца, задыхацца. Прабегся да аўтобуса, ажно закахаўся. Падстарынь Падст. ЗАКЕ'ЛЗАЦЬ зак. Зацугліць, закілзаць. Закелзай каня, а то панясе. Няхачава Стайк. ЗАКЕ'ЎЗАЦЬ зак. Toe ж, што і з а к а ў г а н і ц ь. Дзеці закеўзаліўсяго стала. Верашкі Квас. ЗАКІДА'ЦЬ незак. Ужываць у гаворцы словы з іншай мовы. Бач, пабыла тыдзень у горадзі ды ўжэ па-рускі закідая. Заполле Кос. ЗАКІДУ'ШКА ж. рыб. Від вуды для лоўлі з дна. Донка закідушка. Размеркі Стайк. ЗАКЛЁ'КНУЦЬ, ЗАКЛЯ КНУЦЬ зак. Анямець, здранцвець (пра ногі). На возі ехала, злезла, а ног ні чую:заклёклі, ні ступлю, як ні мае, як чужыя. Міхнавічы Стайк. Ехалі ўпрысядкі на прычэпі, ажно ногізакляклі. Галік Міл. ЗА'КЛО н. Закутак пры балоце, лузе, сенажаці. £ вялікае балото, а пры ім малое - гэто закло. Заполле Кос
Дадатковыя словы
закатулок, закахацца, закаўганіць, заквечваць, закелзаць, закеўзаць, заклёкнуць, закідаць
3 👁