Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
на пальцах у таго, хто на траскі сцыць. Сакоўцы Міл. Задзёроў назадзірала, картоплі насыпаючы. Бараны Ягл. ЗАДО'К м. Задняя частка калёс, саней i пад. Гэту калодку давай на задок закоцім, так будзя лягчэй i лепш. Заполле Кос. ЗАДЫ' мн. Месца адразу за прысядзібнымі ўчасткамі. Даўней на задах цялят прыбівалі. Заполле Кос. ЗАЕКАТА'ЦЬ зак. Заенчыць, забрахаць (пра сабаку). Нехто чужы ідзе ў хату: сабака заекатаў Руда Падст. ЗАЖЫ'ТАЧНІКІ мн. Нашчадкі тых людзей, якія заснавалі пасяленне. Гэтую частку сяла i людзей, якія там жывуць, i да гэтаго часу называюць зажытачнікамі. Заполле Кос. ЗАЖЫ'ЦЬ незак. Заснаваць, засяліць. Кожную восянь, як капаям бульбу, знаходзім на агародзі старыя капейкі. Нездарма яшчэ бацько мой казаў, што гэтта тут зажылі сяло. Заполле Кос. ЗАЗРО'НЫ прым. Зайздросны. Але i зазроны ты! Нездарма кажуць: вочы яма - дна німа. Рацкевічы Міл. ЗАЗУЛІНЫ РУЧНІКІ мн. бат. Ятрышнік. Раней казалі, што ад зазуліныхручнікоў карова малака не дае. Бялавічы Кос. ЗАЗУ'ЛЯ ж. заал. Зязюля. Калі зазуля закукуя першы раз, глядзяць, ці грошы ў кішэні e: калі e, будзяш круглы год з грашыма. Бусяж Міл. ЗАЙГРА'НЫ прым. Аплоднены. Як паглядзіш на яйцо проці сонца, то ўбачыш зайграно ці не. Альшаніца Квас. Пятнаццаць яец пад курыцу паклала, пятнаццаць куранят вышло, значыць, yce зайграныя былі. Сенькавічы Падст. ЗА'ЙМІСКО н. Мясціна, адкуль пайшоў род.Ля,уІгната шасцёро дзяцей было, а зараз займіско пустуя. Скураты Квас. ЗАЙНЯ'ЦЬ незак. 1. Запоўніць чым-н. Зайняла вядро грыбамі, a цяпер прыдзецца апаражніць. Альшаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заекатаць, зажытачнікі, зажыць, зайняць
4 👁
 ◀  / 274  ▶