Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
купіць. Харошча Міл. ЗАВІ'ЎКА ж. абрад. Залом у жыце. Мая баба умела завіўкіразвіваць, замову ведала. Альшаніца Квас. ЗАВО'Д м. Парода, радавод,якія праз многія пакаленні прадвызначаюць праяўленне пэўных здольнасцей, таленту. Мізюкі ўсе музыканты, бо такі іх завод. Заполле Кос. ЗАВУ'ШЫНАж. буд. Выемка, прарэз у верхняй частцы кроквы. У одной крокві завушына, a ў другой паляц. Паляц устаўляяцца ўзавушыну. Заполле Кос. ЗАВЫСО'КІ прым. Высакаваты. Яна малая, a жаніх завысокі для яе. Халап'я Падст. ЗАГАГУ'ЛІНА ж. Няўмелае пісанне. Яшчэ ў школу ні ходзіць, аўсё некія загагуліны малюя. Хадоркі Кос. ЗАГАНУ'ЦЬ зак. 1. Намерыцца, захацець. Загануў паехаць у город, кажа, вучыцца хачу. Аляксейкі Стайк. 2. Загадаць загадку. Баба заганула загадку, a адгадку ніхоча сказаць, нешчо ўсё смяецца. Старажоўшчына Кос. ЗАТАРЭВО н. мед. Радзімая пляма на целе чалавека. Кажуць, калі цяжарная жанчына спалохаяцца пажару i дачэпіцца рукамі да твару, то на тым месці ў дзіцяці загарэво будзя. Стайкі Стайк. 2. Зарава. Недзі пажар, яго ні відаць, толькі на небізагарэво. Заполле Кос. ЗАГАРЭ'ЦЦА зак. Стаць гарачым ад сырасці (пра сена, салому). Усё сырое: i сено, i салома, i трава ў покосах загарыцца, калі паляжыць яшчэ. Скураты Квас. Сено ні дасохло, склаліў стажок, а яно загарэласё. Заполле Кос. ЗАГНУ'ЦЦА зак. Сагнуцца. Загнуўся, a адагнуцца ні магу: бяда з маёй спіною. Гошчава Стайк. ЗАГНЭ'МБІЦЬ зак. Замучыць, звесці ca свету. Загнэмбіў Васіль сваю жонку, без пары на той свет пайшла. Альшаніца Квас. ЗАГРУ'БЫ прым. Таўставаты. Загрубы чаранокулапаці, рукі ні трымаюць, не да рук. Аўсто Стайк. ЗАДЗЁ'РЫ мн. Завусеніцы на пальцах. Кажуць, задзёры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

завушынаж, завіўка, загагуліна, загануць, загарэцца, загнуцца, загнэмбіць, халапя
6 👁
 ◀  / 274  ▶