Старонка 74
◀ / 274 ▶
ДЗЯЎЧУК ж. Дзяўчына-падлетак. Надзіна дачка ўжэ добры дзяўчук, зара на вяселлі гуляць будзям. Хрышчонавічы Квас. ДЗЯЦЕЛІНА ж. бат. Канюшына белая. Па дзецеліні добра каравы ходзяць, і свіням яе рвуць. Заполле Кос. ДОЛЯ ж. бат. Купалка едкая. Доля расце на папарах, кветачкі дробныя, бледна-ліловыя. Бялавічы Кос. ДОННІК м. бат. Баркун, доннік высокі. Е доннік, шчо жоўтыя кветкі. Ведаю, што белы доннік даюць каровам, каб бегала. Заполле Кос. ДОНЯ ж. Дачка. Мяне маці любіла, усё ласкаво – доня ды доня. Квасевічы Квас. ДОЎБЕНЬКА ж.этнагр. 1. Кій з патаўшчэннем на адным канцы. Доўбенькай заганялі завостраныя калы на агароджу. Заполле Кос. 2. Дзіцячая гульня. У гэтай гульні трэба было за найменшую колькасць удароў увагнаць у зямлю завостраны кіёчак. Білі па кіёчку доўбенькай. Заполле Кос. ДРАБЕСТ м. этнагр. Скручаныя бярозавыя ці лазовыя дубцы, якімі мацавалі латы да крокваў. Добра трымаў драбест латы, ні горш за цвікі. Заполле Кос. ДРАБЕСЦІНА ж. этнагр. Жэрдка, якой прыціскаюць салому на страсе. Пакладуць салому, па ёй драбесціну, а ужэ драбесціну да латаў прывязваюць драбестом – бярозавым скручаным дубцом. Заполле Кос. ДРАВЯНОЕ н. устар. Плата за дровы. Даўней нарэжаш воз сухастою, пад'едзяш да лясніцтва і заплоціш, як казалі, дравяное. Заполле Кос. ДРАБЫ толькі мн. Рэбры, касцяк. Карова з зімы выйшла худая, адны драбы тырчаць. Заполле Кос. ДРАМАНУЦЬ незак. Прыдрамаць. Давай драманем, пакуль сонцо пячэ, а тады па халадку кончым дзялку касіць. Юкавічы Стайк. ДРАНДАКІ мн. Недапечаныя, цеставатыя булкі хлеба. Напякла драндакоў: не ўдаўся хлеб. Альшаніца Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 274 ▶