Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ДРАПА'Ч м. Культы вата p. Пабарануюць, а зельячко возьмяцца, то драпачом паходзяць, на сонцы зелле пасохня. Заполле Кос. ДРА'Ч м. 7. цясл. Драчка. Драчом правядзв na дзеравіні лініі, a тады выбіраюць драч, паз. Заполле Кос. 2. цясл. Выемка ў верхнім бервяне, паз, які паўтарае абрысы ніжняга бервяна. Сакерай трэба выбраць драч, бо інакш як прыпусціш верхнюю дзеравіну да ніжняй. Заполле Кос. ДРАЧАВА'ЦЬ незак. цясл. Выбіраць паз у бервяне. Каб дзераво да дзерава добра прылягло ў зрубі, верхнюю дзеравіну драчуюць. Заполле Кос. ДРО'МНЫ прым. Дробны. Гэты год бульба дромная, бо суш стаяла. Альшаніца Квас. ДРУЖБА'НТ м. абрад. Шафер у жаніха. Я помню яе маладою, навет дружбантом на яе вяселлі быў. Бялавічы Кос. ДРУЖЫ'НА ж. абрад. Маладыя ўдзельнікі вяселля; дружкі. Як мы жаніліся, то ў нас вялікая дружына была: у мяне пяць пар дружбантоў, у яе столькіж. Гошчава Стайк. ДРУЗАЛКІ мн. Toe ж, што i г p у з а л к i. Кепско стаўкла камяк, много друзалок. Альшаніца Квас. ДРУ К/й.Жэрдачка,невялікікол,якімперагароджваюць дзверы. Летом канюшню трымаюць пры адчыненых дзвярах, на друку. Заполле Кос. ДРУ'ПАЦЬ незак. 1. Есці, адшчыпваючы маленькія кусочкі ад нечага вялікага. Еш добра хлеб, не друпай пальцамі. Размеркі Стайк. 2. Выполваць поле да апошняй зяліначкі. I хапая ў цябе цярпення так друпаць, гэто ж выпалала грады да апошняй зяліначкі. Альшаніца Квас. ДРУСЛЯ'К м. Друшляк. Пакладзі клінок з сыром у друсляк, няхай сцякае сыроватка. Альшаніца Квас. ДРУЧО'К м. памянш. да д p у к. Дручком з сярэдзіны хату закрываям. Хадакі Жытл. ДРЫГЛЕ' толькі мн. Дрыжыкі, ліхаманка. Напіўся халоднай вады, то ажно дрыглеўзялі. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

драчаваць, дромны, дручок, кій
9 👁
 ◀  / 274  ▶