Старонка 73
◀ / 274 ▶
ДЗЯВУЛЯ, ДЗЯЎЛЯ ж. асудж. Дарослая дзяўчына, якая паводзіць сябе не па ўзросту. Дзявуля, за халодную воду не бярэцца. Альшаніца Квас. Дзяўля ўжэ, а ніц ні ўмея рабіць. Ятвезь Квас. Дзяўля, замуж збіраяшся, а жывеш у хаці за малое дзіця. Альшаніца Квас. ДЗЯВЯТУХА ж. рэліг. Дзявяты тыдзень пасля Вялікадня. На Дзявятуху ўжэ кожная дзявятая ягада паспявае, а на Ян нясі збан. Альшаніца Квас. ДЗЯДКІ мн. бат. Рапейнічак. Дзядкі да ўсяго чапляюцца. Бялавічы Кос. ДЗЯДЫ мн. бат. Падарожнік вялікі. Дзяды – від падарожніка, круглыя лісты, зверху калачык, шышка. Заполле Кос. ДЗЯЖЫЦЬ незак. экспр. Біць папругай. Дзяжыць цябе трэба за тое, што мацяру ні слухаяш. Серадава Жытл. ДЗЯЛКА. ж. Участак сенажаці. Сено на дзялкі падзялілі. Заполле Кос. ДЗЯРЖАЦЬ незак. Гадаваць, трымаць. У мяне гаспадарка велькая: дзяржу дзве каровы, троя свіней. Руда Падст. ДЗЯРНО н. 1. Дзёран. У такім дзярне не вырасця бульба. Заполле Кос. 2. бат. Пырнік. Папавыцягвалі гэтае дзярно: ледзьві рады далі. Быч Стайк. ДЗЯСЯТКА ж. Часовая ўкладка снапоў у полі; мэндаль. Вяжаш снапы, а тады ставіш у дзясяткі. Альшаніца Квас. За дзень увішная жняя нажне капу снапоў – 6 дзясяткоў. Заполле Кос. ДЗЯСЯТУХА ж. рэліг. Дзясяты тыдзень пасля Вялікадня. На Дзясятуху, як і на Яна, усе людзі ў лес ідуць: паспелі суніцы, чарніцы, навет можно сарваць маліну спелую. Заполле Кос. ДЗЯЎБСЦІ незак. экспр. Павучаць, вучыць. Кожны дзень яму дзяўбу, каб кідоў курыць, але дзе там. Рацкевічы Міл. ДЗЯЎКАЦЬ незак. груб. Гаварыць. Памаўчы, ні дзяўкай, лепш за работу вазьміся. Сакоўцы Міл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 274 ▶