Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
хороша, каб дай Бог хучэй жаніўся. Сенькавічы Падст. Дзеўкіўсе харошыя, адкульжонкі кепскія бяруцца. Плехава Любішч. ДЗЁ'РНУЦЬ зак. экспр. Драпануць, уцячы. Напалохоў вартаўнік у садзе, нумы i дзёрнулі. Воля Жытл. ДЗІВАСГДЛО н. moe ж, што і д з е в я с і д л о. Дзівасіл. Высокая расліна, лапушыстая, цвіце жоўтым цветом. Дзівасідло садзяць у агародах. Ім лечаць бранхіты, гастрыты. Заполле Кос. ДЗГКАЯ МО'РКОЎ ж. бат. Маркоўнік. Дзікая моркоў подобная на свойскую, цвіце белым цветом, але, кажуць, ядавітая. Заполле Кос. ДЗГКІ КАРАСЬ м. заал. Карась звычайны. Kapaci бываюць розных відоў, мясцовы карась называяцца дзікім карасём. Размеркі Стайк. ДЗГКІ ЛАНДЫШ м. бат. Купена. Корань дзікаго ландыша настойваюць на гарэлцы i націраюць паясніцу пры радзікуліці. Альшаніца Квас. ДЗІ'Ч м. Зарослы расліннасцю балоцісты лес. У дзічы дзікіжыруюць. Заполле Кос. ДЗЫТАЦЬ незак. Скакаць у даўжыню i вышыню. Андрэй у нас спортсмен: ажно на пяць метроў дзыгнуў. Сакоўцы Міл. ДЗЫГНАТЫ прым. Высокі, танклявы. Некі ты дзыгнаты натто, хопіць ужэ расці. Размеркі Стайк. У мае дачкі сын такі дзыгнаты, аж брыдко. Панкі Люб. ДЗЫТНУЦЬ зак. Саскочыць. Дзыгнуў з вішні i зламаў ногу. Заполле Кос. ДЗЫ'НДЗАЛЬ м. экспр. Высокі чалавек. Пятнаццаць гадоўусяго, a такі дзындзаль. Квасевічы Квас. ДЗЮ'БА м. іж. груб. Чалавек з вялікім гарбатым носам. Гэты дзюба заўсёды ўсё бачыць, што трэба, а што не. Альшаніца Квас. ДЗЮЎЧА'ТА мн. Дзяўчаты. Дзюўчата, хадземця ў лес паягады. Альшаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзёрнуць
4 👁
 ◀  / 274  ▶