ГОРНАСЦЬ ж. Жаль, сум. Успомню нябожчыкоў бацькоў, то такая горнасць бярэ, не вытрымаць. Заполле Кос.
ГОРШЧЫК м. памянш. Гаршчок. У маленькім горшчыку і кашка смачна. Так казалі людзі, калі чаго вобмаль. Верашкі Квас.
ГОРЫН, ГОРЫНЬ м. Ніткі для вышывання. Горын ні аблазіць. Ручнікі, вышытыя горыном, яркія, кідкія. Бусяж Міл. Горынь усё прадае баба з Бялавіч. Скураты Квас.
ГОЦАЦЬ незак. Гайдаць, гушкаць. Дзеці любяць, як іх гоцаюць, аж заходзяцца ад смеху. Быч Стайк.
ГРАБАЛКА ж. Прылада для збірання ягад. Я грабалкаю за дзень два вядры ягад назбіраю. Альшаніца Квас.
ГРАБЕННІК м. Грабельнік, грабец. Кажуць так: на аднаго касца два грабенніка трэба. Заполле Кос.
ГРАБІНА ж. Грабовы лес. Там нізко, адна грабіна. Бялавічы Кос.
ГРАБЯЛЬКІ толькі мн. Прыстасаванне да касы ў выглядзе чатырох драўляных зубоў. Калі касою косяць жыто, то каб роўно клаўся пакос, прымацоўваюць да косся грабялькі. Заполле Кос.
ГРАБЛІСКО н. Грабільна. Грабліско бывае або лясковае, або яловае. Квасевічы Квас.
ГРАБЯНУЦЬ зак. экспр. Узяць, хапнуць. Маня грошай грабянула за парасят. Панкі Люб.
ГРАДА ж. Прадаўгаватае ўзвышэнне на балоце, у лесе. У лесі на баравой градзе адны баравікі растуць. Заполле Кос. З балота на граду сено выносілі. Альшаніца Квас.
ГРАДАБОВІЦА ж. рэліг. Першая серада пасля Вялікадня. На Градабовіцу на полі ні робяць, бо, кажуць, гром заб'е. Альшаніца Квас.
ГРАЗЮКА ж. павел. Вялікая гразь. Навальніца прайшла, то на гуліцы ног ні выцягнуць, гэдыка гразюка. Халап'я Падст.
ГРАКАТАЦЬ незак. безас. Хрыпець. Прастудзіўся, то як дыхаю, у грудзях гракоча. Куляшы Міл.
78 👁