моцны, ілёгкі. Альшаніца Квас. ГНГДЫ мн. бат. Свінакроп. Гніды - зелье дробнянькае, белянькім цвіце, як макрыца, уецца. Альшаніца Квас. ГНЭ'МБІЦЬ незак. Душыць, мучыць, здзекавацца. Хопіць гнэмбіць яе, колькі можно здзекі цярпець, звані ў міліцыю. Заполле Кос. Гнэмбіць цёшчу гэты зяць, ажні людзізаступаюцца. Заполле Кос. ГНЯСЦГСЯ незак. Тужыцца праз меру, напінацца. Чаго ты адзін гняцешся з гэтым паленом? Давай памагу падняць. Заполле Кос. ГО'ЙДАНКА ж. Гушкалка. Зрабіў дзецям гойданку, то ў хату цэлы дзень не заходзяць. Аляксейкі Стайк. ГО'ЙДУШ КА ж. Toe ж, што і г о й д а н к а. Мой бацько быў добры, гойдушку зрабіў для ўсіх дзяцей на нашом грудку. Квасевічы Квас. ГО'ЛГІТКІ толькі мн. Казытанне. Хто баіцца голгіткоў, то, кажуць, той раўнівы. Грыўда Міл. ГО'ЛКА ж. Іголка. Мне старой ужэ цяжко ў голку нітку засадзіць. Гошчава Стайк. ГО'МАЗ м. Гіз. Такі гомаз, што кароў ледзьві на пашы ўтрымаў. Аўсто Стайк. ГО'МЗІЦЬ незак. экспр. Жміндзіць, бурчаць. Гомзіць цэлы дзень, аж слухаць надакучыло: усё яму ні так... Гладышы Міл. ГО'НІ мн. ycmap. Мера даўжыні ў 120 крокаў. Згараў поле на двоя гоняў даўжынёю. Заполле Кос. ГО'ПНУЦЦА зак. экспр. Зваліцца, грымнуцца.Заснуўды гопнуўся з печы. Боркі Падст. ГО'ПНУЦЬ зак. Кінуць, бразнуць. Падымі да гопні, каб адчапілася гэта слата. Галынка Міл. ГО'РАЙ прысл. Горш. Яшчэ горай галава баліць, чым учоры. Альшаніца Квас. ГО РБА ж. 1. Куча зямлі, наточаная кратамі. Усю землю стачылі краты ў агародзі - адны горбы чарняць. Була Міл. 2. Куча чаго-н. Горбу буракоў нанасіла. Галік Міл
Дадатковыя словы
гойданка, голгіткі, гоні, гопнуцца, гопнуць
10 👁