Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ГО'РНАСЦЬ ж. Жаль, сум. Успомню нябожчыкоў бацькоў, то такая горнасць бярэ, не вытрымаць. Заполле Кос. ГО'РШЧЫК/и. памянш. Гаршчок. У маленькім горшчыку i кашка смачна. Такказалілюдзі, калі чаго вобмаль. Верашкі Квас. ГО'РЫН, ГО'РЫНЬ м. Ніткі для вышывання. Горын ні аблазіць. Ручнікі, вышытыя горыном, яркія, кідкія. Бусяж Міл. Горынь усё прадае баба з Бялавіч. Скураты Квас. ГО'ЦАЦЬ незак. Гайдаць, гушкаць. Дзеці любяць, як /х гоцаюць, ажзаходзяцца ад смеху. Быч Стайк. ГРАБАЛКА ж. Прылада для збірання ягад.Яграбалкаю за дзень два вядры ягад назбіраю. Альшаніца Квас. ГРАБЕ'ННІК м. Грабельнік, грабец. Кажуць так: на аднаго касца два грабенніка трэба. Заполле Кос. ГРАБІНА' ж. Грабовы лес. Там нізко, одна грабіна. Бялавічы Кос. ГРАБЯЛЬКГ толькі мн. Прыстасаванне да касы ў выглядзе чатырох драўляных зубоў. Калі косою косяць жыто, то каб роўно клаўся покос, прымацоўваюць да косся грабялькі. Заполле Кос. ГРАБЯГСКО н. Грабільна. Грабліско бывав аболясковае, абояловае. Квасевічы Квас. ГРАБЯНУ'ЦЬ зак. экспр. Узяць, хапнуць. Маня грошай грабянула за парасят. Панкі Люб. ГРАДА'ж. Прадаўгаватае ўзвышэнне на балоце, у лесе. У лес/ на баравой градзе адны баравікірастуць. Заполле Кос. 3 болота на граду сено выносілі. Альшаніца Квас. ГРАДАБО'ВІЦА ж. рэліг. Першая серада пасля Вялікадня. На Градабовіцу на полі ні робяць, бо, кажуць, громзаб'е. Альшаніца Квас. ГРАЗЮ'КА ж. павел. Вялікая гразь. Навальніца прайшла, то на гуліцы ног ні выцягнуць, гэдыка гразюка. Халап'я Падст. ГРАКАТА'ЦЬ незак. безас. Хрыпець. Прастудзіўся, то як дыхаю, у грудзях гракоча. Куляшы Міл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

горшчыкіи, гоцаць, грабянуць, градабовіца, градаж, гракатаць, громзабе, лесі, халапя
10 👁
 ◀  / 274  ▶