ГРАКАЦЕ'ЦЬ незак. безас. Грукацець. Прастудзіўся, возячы дрова, ажно ўгрудзях гракаціць. Заполле Кос. ГРА'КАЦЬ незак. Стукаць, грукаць. Не гракай, дай спокуй. Мілейкі Міл. ГРАМАДЗІЦЬ незак. Складваць сена ў копы. Міл сено касіў, я за ім грамадзіла. Так пелася ў адной песні. Заполле Кос. ГРАНЯ' ж. ycmap. Мяжа, граніца. Даўней граняю была дарога паміж панскімі i сялянскімі палеткамі. Бусяж Міл. ГРАЦКО'ЎЕ н. Грэцкая салома. Грацкоўе сушылі i пакідалі на кормжывёлі. Кушняры Падст. ГРАЦЬ незак. 1. Іграць на якім-н. інструменце. Мой дзед на скрыпцы ўмеў граць. Лазаўцы Міл. 2. Іграць па заказу на святы, урачыстасці. На вяселлі ў дачкі папрасілі граць сваяка. Хадоркі Кос. ГРАЧА'НІСКО н. Поле, дзе расла грэчка. Грачаніско на вячэрнім сонцы агнём гарыць. Мілейкі Міл. ГРАШО'ВА ГО'ЛКА ж. Toe ж, што i велька голка. Грашова голка з велькім вушком, ёю мяшкі шылі. Старажоўшчына Кос. ГРУ'БКА ж. Toe ж, што i г а л а н к а. На кухні хлябовая печ, a ў пярэдняй - грубка. У ёй есці ні вараць, яна для абагрэву служыць. Альшаніца Квас. ГРУД м. Узгорак, высокае месца сярод балота. На груду месцамі касілі, месцамі не, бо пападалі лысіны-пясчугі. Альшаніца Квас. ГРУДКА ж. Кавалак, кусок чаго-н. Не было грошай, узяла грудку масла, тры дзясяткі яец, занясла на базар, продала. Цяпер я пані, з грашыма. Міхнавічы Стайк. ГРУДО'К м. Частка вёскі, якая адрозніваецца ад іншых яе частак (грудкоў!) прыроднымі асаблівасцямі i працягласцю сумеснага пражывання. На нашом грудку адны старыя халасцякіжывуць. Заполле Кос. ГРУЗ ATI КІ мн. Цвёрдыя камячкі бульбы ў стоўчанай бульбяной кашы. Кумяк кепско стаўкпа - адны грузалкі
Дадатковыя словы
гракацець, гракаць, грудок
7 👁