за работу. Заполле Кос. ГЛЁ'ВІНА ж. Вугалёк. Паліла яловымі дрыўмі, то ў гаршчок глёвін нападало. Жамайдзякі Міл. ГЛЁЎЕ н. зб. Вуголле. Глёўе добра свіням даваць: хучэй растуць, чарвей ні будзя. Альшаніца Квас. ГЛІЗ м. Падмыты вадой бераг рэчкі. Не пускайця дзяцей на рэчку. Пасля паводкі глізы паявіліся, зямля панавісла над вадой. Панкі Любішч. ГЛУХАЯ КРАПІВА' ж. бат. Яснотка. Глухой крапівой жаночыяхваробылечаць. Бялавічы Кос. ГЛУХАЯ СЦЕ'ЖКА ж. Сцяжынка, па якой мала хто ходзіць ці ездзіць. Гэты ягаднік мала хто ведая, натто туды глухая сцежка вядзе. Заполле Кос. ГЛУ'ШАНЬ, ГЛУ'ШМЕЛЬ ж. i м. экспр. Глухі чалавек. Гэты глушань ні чуя, але чуя, якдаеш. Альшаніца Квас. Такі глушмель, хоць страляй пад вухом, ні пачуя. Заполле Кос. ГЛЫГА'ЦЬ незак. Глытаць, каўтаць. Глыгаў, глыгаўі ніяк ні мог праглынуць пілюлю без вады. Заполле Кос. ГЛЫГНУ'ЦЬ зак. Глынуць, пракаўтнуць. I як я глыгнуў костачку ад рыбы, сам ні ведаю, засела ў горлі. Заполле Кос. Горло баліць, ні магу глыгнуць. Ёдчыкі Квас. ГЛЭ'ЎШЫЦЬ незак. экспр. Здзекавацца, мучыць. Нап'ецца гэты бандзіт ды глэўшыць мацяру: ано давай грошы. Заполле Кос. ГЛЯ'НУЦЦА зак. Спадабацца. Гэты хлопяц у Насці такі харошы, не одной глянуўся, готовы дзяўкі за яго пабіцца. Заполле Кос. ГНАЯ'НКІ I мн. бат. Шампіньёны. Усе поле ад гнаянок белае. Дубітава Міл. ГНАЯ'НКІ II мн. Дошкі ў возе, калі возяць гной. Замест драбіноку воз кладуць дошкі-гнаянкі. Альшаніца Квас. ГНЁТ м. 1. Груз для прыціскання чаго-н. Камень nad гнёт ні просто знайсці, бо трэба круглы, пляскаты. Памятаю, аднаго гнёта ажні з-пад Ворлі нясла дахаты, за 5 км. Альшаніца Квас. 2. Рубель. На гнёт трэба ёлка: i
Дадатковыя словы
глыгаць, глянуцца, глёвіна, напецца
7 👁