моцны, і лёгкі. Альшаніца Квас.
ГНІДЫ мн. бат. Свінакроп. Гніды – зелье дробнянькае, белянькім цвіце, як макрыца, уецца. Альшаніца Квас.
ГНЭМБІЦЬ незак. Душыць, мучыць, здзекавацца. Хопіць гнэмбіць яе, колькі можно здзекі цярпець, звані ў міліцыю. Заполле Кос. Гнэмбіць цёшчу гэты зяць, ажні людзі заступаюцца. Заполле Кос.
ГНЯСЦІСЯ незак. Тужыцца праз меру, напінацца. Чаго ты адзін гняцешся з гэтым паленом? Давай памагу падняць. Заполле Кос.
ГОЙДАНКА ж. Гушкалка. Зрабіў дзецям гойданку, то ў хату цэлы дзень не заходзяць. Аляксейкі Стайк.
ГОЙДУШКА ж. Тое ж, што і гойданка. Мой бацько быў добры, гойдушку зрабіў для ўсіх дзяцей на нашом грудку. Квасевічы Квас.
ГОЛГІТКІ толькі мн. Казытанне. Хто баіцца голгіткоў, то, кажуць, той раўнівы. Грыўда Міл.
ГОЛКА ж. Іголка. Мне старой ужэ цяжко ў голку нітку засадзіць. Гошчава Стайк.
ГОМАЗ м. Гіз. Такі гомаз, што кароў ледзьві на пашы ўтрымаў. Аўсто Стайк.
ГОМЗІЦЬ незак. экспр. Жміндзіць, бурчаць. Гомзіць цэлы дзень, аж слухаць надакучыло: усё яму ні так... Гладышы Міл.
ГОНІ мн. устар. Мера даўжыні ў 120 крокаў. Згараў поле на двоя гоняў даўжынёю. Заполле Кос.
ГОПНУЦЦА зак. экспр. Зваліцца, грымнуцца. Заснуў ды гопнуўся з печы. Боркі Падст.
ГОПНУЦЬ зак. Кінуць, бразнуць. Падымі да гопні, каб адчапілася гэта слата. Галынка Міл.
ГОРАЙ прысл. Горш. Яшчэ горай галава баліць, чым учоры. Альшаніца Квас.
ГОРБА ж. 1. Куча зямлі, наточаная кратамі. Усю землю стачылі краты ў агародзі – адны горбы чарняць. Була Міл. 2. Куча чаго-н. Горбу буракоў нанасіла. Галік Міл.
80 👁