Старонка 61
◀ / 274 ▶
Квас. ГЕГНУЦЬ зак. экспр. Памерці. Так узяло за сэрцо, думаў, гегну. Быч Стайк. ГЕЛБ м. заал. Пячкур. Гелб – зусім малая рыбка. Хадоркі Кос. ГЕРЗАЦЬ незак. Гаварыць неразборліва, несці лухту. І што ты герзаяш, гавары добра, а то нічого ні разумею. Заполле Кос. ГІБА ж. ткац. Мера асновы ці палатна, роўная даўжыні сноўніцы. Сем гіб палавікоў выткала. Альшаніца Квас. Казалі бабы даўней так: "Як пачну лопаць, то за тыдзянь локаць, а за сорак дзён гіба вон". Альшаніца Квас. ГІБАЦЬ незак. Мясіць цеста для каравая. Перад тым, як каравай гібаць, каравайніцы мыюць рукі ў місе, а пасля нясуць і ваду з місы выліваюць пад вішню. Бялавічы Кос. ГІДЗІЦЬ незак. Гудзіць, зневажаць. Я ні разумею гэтаго чалавека: гідзіць, брыдзіць цябе, а пасля перад табою лістом сцеля. Заполле Кос. ГІЗАВАЦЬ незак. Дурэць, сваволіць. Прыдуць хлопцы на вечаркі, то яно цэлы вечар гізуюць, і прасці не дадуць. Гошчава Стайк. Ужэ вялікія, а гізуяця на сені, як малыя. Заполле Кос. ГІЛГІТАЦЬ незак. Казытаць. Не гілгічы дзіця, бо кончыцца ад смеху. Яблонка Жытл. ГІЛІК м. заал. Гіль. Гілік увесь як сінічка, яно ў гіліка дзюбка таўшчэйшая і большая. Скураты Квас. ГІМЕЛЬ ж. Нячысцік, злы дух. Гімель ты, цябе людзі страшацца. Стайкі Стайк. ГІНДА ж. абразл. Худая высокая жанчына. Гэдыку гінду ды такі харошы хлопяц замуж узяў. Заполле Кос. ГІНШЫ займ. Іншы. Гіншае дзіця і ведая, але расказаць таго ўрока ні ўмея. Плехава Люб. ГЛАДЫШ м. Гладкі пляскаты камень. Гладышом сыр прыціскаць добра. Панкі Люб. ГЛАМЯНУЦЬ зак. Перакусіць. Гламянуў на ходу ды зноў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 274 ▶