ГАРО'НЧКА ж. мед. Ліхаманка. Усё клялі старыя бабы даўней:каб цябе гарончка ўзяла. Хрышчонавічы Квас. ГАРО'ШНІСКО, ГАРОШЫСКО н. Гарохавішча. Гарошніско на корм пакідалі. Юкавічы Стайк. Гарошыско на вышкізакінь, хай н\мокня. Альшаніца Кос. ГАРУС м. заал. Чорны бусел. Е бусел, увесь чорны, яно падкрылкіўяго белыя, гарус завецца. Бялавічы Кос. ГАРЦЫ'ЛЯ ж. груб. Жанчына, апранутая без густу. Яке гарцыля: на ёй гэтая шляпка сядзіць, як на свіні набэдрыкі. Альшаніца Квас. ГАРШЭ'ЧНІК м. Чалавек, які робіць гаршкі; ганчар. Гаршэчнік ездзіць na сяле, трэ збанка купіць. Яблонка Жытл. ГАРЭ'ЛІК м. Прыгарэлая на полымі верхняя бульба ў чыгуне. Агледзялася: адны гарэлікі ў гаршку засталіся. Галенчыцы Ягл. ГАРЭШНІК м. Арэшнік. Дзецьмі бегалі ў гарэшнік na арэхі. Заполле Кос. ГАТОЎ короткая форма ад гатовы - дапаможнага дзеяслова ў спалучэнні з неазначальнай формой. Ахвочы, схільны зрабіць што-н. Такі злы чалавек: гатоў кінуцца біцца, як што ні па ём. Заполле Кос. Так моцно стукнула паляц, гатоў плакаць. Бялавічы Кос. ГАЎКАНІ'НА ж. экспр. Сварка. У хаці одна гаўканіна, німа ні днём, ні ноч'ю спакою. Заполле Кос. ГА'ЧКА ж. Toe ж, што i г a к. Наттохвацкія гачкі робіць наш каваль. Заполле Кос. ГВАЗДЗГЦЬ незак. 3 сілай біць, гваздаць. Негваздзі ты гэтагоканя, зараз мы паможам выехацьзлужы. Альшаніца Квас. ГВГЗДАЦЬ незак. Адмаўляць, не прызнаваць. Гвіздалая яго, прыедзя, то i на парог ні пушчу. Заполле Кос. ГЕ'БЛІК, ГЭ'БЛІК м. стал. Рубанак. Да таго файны ў цябе геблік: i да рук добры, i жаляско гост рае. Азярцо Падст. Прынясі гэблік, дошку трэба пагабляваць. Скураты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гачка, ночю
12 👁