захаваннем дыялектных рыс. Арфаграфічнае напісанне перадае як фанетычны склад мовы, так i яго рэальнае вымаўленне, адпаведнае нормам беларускай арфаэпіі. Выбуховы г перадаецца тоўстым шрыфтам Г, г.
У слоўніку падаюцца ўсе часціны мовы. Загалоўнае слова прыводзіцца ў пачатковай форме, адзначана характэрнымі граматычнымі паметамі. Для назоўнікаў гэта род. Лік паказваецца толькі ў адзіночналікавых ці множналікавых назоўніках. У тых выпадках, калі ў слоўніку даецца форма множнага ліку, хоць магчыма ўжыванне гэтага слова i ў адзіночным ліку, загалоўнае слова таксама пазначана паметай мн. Зборныя назоўнікі маюць пазнаку зб.
У самастойных слоўнікавых артыкулах падаюцца дзеясловы закончанага i незакончанага трывання, адзначаецца безасабовасць дзеяслова.
Для іншых слоў сродкам граматычнай характарыстыкі з'яўляюцца адзнакі, якія абазначаюць прыналежнасць слова да канкрэтнага граматычнага класа.
У самастойных слоўнікавых артыкулах падаюцца вышэйшая i найвышэйшая формы ступеней параўнання прыметнікаў, дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі, yce прыставачныя ўтварэнні.
Пасля граматычных памет да многіх слоў даюцца стылістычныя адзнакі, паводле прыналежнасці слова да пэўнай лексіка-тэматычнай трупы ці ў залежнасці ад характару экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкі.
Мнагазначнасць слова пазначаецца лічбавым паказчыкам, напрыклад:
КВАС м. 1.кулін. Суп, галоўным кампанентам якога з'яўляюцца сушаныя грыбы... 2.кулін. Халаднік...
У сваю чаргу аманімічнасць пазначаецца рымскімі лічбамі, што стаяць адразу пасля загалоўнага слова, i падаецца ў самастойным артыкуле. Напрыклад:
ЛЯК I м. Нешта вельмі салёнае, лёк...
25 👁