ЛЯКII м. абрад. Спалох... У слоўніку змешчана лексіка, якая збіралася аўтарам апошнія 35 гадоў на Косаўшчыне. Мы свядома не фіксавалі словы, што маюць адзнакі абласное, размоўнае, устарэлае ў вялікім "Тлумачальным слоўніку беларускай мовы". Нам здаецца, што шырокае бытаванне i ўжыванне іх па ўсёй тэрыторыі Беларусі дазваляе ўвесці ў стан літаратурных. Прынамсі, на Косаўшчыне яны вядомыя, часта ўжываюцца. У слоўніку знайшла сваё адлюстраванне самая разнастайная па значэнню лексіка: назвы страў, адзення, абутку, назвы прадметаў ужытку, тэрміны рыбалоўства, ткацтва, будаўніцтва, лясной гаспадаркі, батанічная i заалагічная лексіка, лексіка медыцыны, ветэрынарыі i інш. Усе яны маюць адпаведныя паметы ў слоўнікавых артыкулах. Таксама шырока прадстаўлены назвы дзеянняў, стану, якасці, уласцівасцей i прымет прадметаў. Значэнне слова тлумачыцца па-рознаму: пры дапамозе літаратурнага эквівалента, напрыклад: апірачкі 'лыжныя палкі', бархан мультан', варстат варштат' i інш.; значэнне слова можа раскрывацца сінонімамі, напрыклад: глэўшыць 'здзекавацца, мучыць', клішавы 'касалапы, крываногі', ковал 'кусок, кавалак' i інш.; апісальным шляхам, напрыклад: абертуха 'луста хлеба на ўвесь бохан', брэнкаць 'касіць слабую траву', буркаўка 'костка без мяса' i інш.; адсылкай да слова, якое тлумачылася раней: кумяк 'тое ж, што i камяк', друзалкі 'тое ж, што i грузалкі'. Нярэдка пасля асноўнага тлумачэння слова ў дужках прыводзяцца дадатковыя звесткі пра сферу ягоўжывання, напрыклад: аб'еддзе аб'едкі (пра сена)', борух 'кукса (род жаночай прычоскі)' i інш. Пераносныя значэнні слоў суправаджаюцца паметай перан. Пасля кожнага прыкладу ўказваецца населены пункт, у якім запісана слова, яго адміністрацыйная
Дадатковыя словы
абеддзе, абедкі
19 👁