ты і вываліўся, зараз бацька дагоніш. Халап'я Падст. Вырас, вываліўся, як жэрдка. Уласаўцы Жытл.
ВЫВЕТРЫВАЦЦА незак. Сушыцца на ветры. Палавікі на плот павесіла, хай выветрываюцца. Панкі Люб.
ВЫВІЛ м. 1. Паварот. Вывіл дарогі. Аляксейкі Стайк. 2. Лука, круты паварот ракі. На самым вывіле ў віры самы жывуць. Сенькавічы Падст.
ВЫГАВАРВАЦЬ незак. этнагр. Адгаворваць. Мая баба вогнік выгаварвала. Заполле Кос.
ВЫГІБНУЦЬ зак. Згінуць, прапасці. Уся капуста выгібла, трэба зноў насаджваць. Бялавічы Кос.
ВЫГОДА ж. Добрыя зручныя ўмовы для жыцця ўсяму жывому: і чалавеку, і жывёле, чаму спрыяе прырода. Выгода якая жыць табе тут: і рэчка, і лес, і паша каля хаты, гадуй цялят, разводзь гусей. Альшаніца Квас.
ВЫДРА ж. перан. абразл. Сварлівая жанчына. Твая свякроў добрая выдра: нікого ні прапусціць, усё цябе гудзіць. Верашкі Квас.
ВЫДУНДЗІЦЬ зак. экспр. 1. Выссаць. Пайшла карову даіць, але дзе там – цяля ўсе выдундзіло. Куляшы Міл. 2. Выпіць. Банку вады выдундзілі і яшчэ піць хочацца. Рацкевічы Міл.
ВЫДЫМІЦЬ зак. Трымаць цыбулю зімою у цёплым месцы. Павесіла цыбулю на печ выдыміць. Харошча Міл.
ВЫДЫХНУЦЦА зак. Страціць вастрыню паху і смаку. Гарчыцу выкідай, выдыхнулася, ніякаго смаку ў ёй німа. Хадакі Жытл.
ВЫДЗЯРОК м. Вырабленая пад поле аблога. Столькі гадоў пуставала зямля, а ўзялі разрабілі і на гэтом выдзярку жыто пасеялі. Юкавічы Стайк.
ВЫЖАЛАПАЦЬ зак. Выпіць, выжлукціць. Сено граблі, то ажно пяцілітровую каністру вады выжалапалі. Воля Жытл.
ВЫЖАР м. Нізкае куп'істае месца, зарослае асакой. У выжарах качкі хаваюцца. Скураты Квас.
73 👁