Старонка 50
◀ / 274 ▶
ВЫЖАРЫЦЬ зак. Ад жары, гарачыні высахнуць. Выжарыло на грудку ўвесь лес: ад жары пасох. Заполле Кос. ВЫЖАРЭ мн. Ямы, дзе гарэў торф. Выжарэ на балоці, вада ў іх, там рыба водзіцца. Заполле Кос. ВЫЖЛА ж. груб. Жанчына, якая дабіваецца свайго ўсімі сродкамі, нават амаральнымі. Яна добрая выжла, яна праз любого пераступіць, а свайго даб'ецца. Ятвезь Квас. ВЫЖЫМКІ мн. Жамерыны. Выжымкі ад яблык свіням аддаем. Воля Жытл. ВЫЗБІРАЦЬ зак. Сабраць дарэшты. Гэдык ягады вызбіралі, шчо з пустым вядром дахаты прышла. Плехава Люб. ВЫЗІКНУЦЬ зак. экспр. Са злосцю крыкнуць. Сказала была нешчо нявестцы, то як вызікнула, ажно мову ў мяне адняло. Боркі Падст. ВЫЗІРАЦЬ незак. Цікаваць, назіраць, віжаваць. Схаваямся ў жыці і вызіраям, куды пайдзе дзядзько Антось, а тады шусь у яблыкі. Заполле Кос. ВЫКАБЛУЧВАЦЦА незак. груб. Задавацца, выхваляцца. Чаго ты выкаблучваяшся, усе ведаюць цябе. Грыўда Міл. ВЫКАБЛУЧЫЦЦА зак. Сагнуцца, скруціцца ў дугу. Даў так, ажно выкаблучыўся. Яблонка Жытл. ВЫКАПАНЫ прым. Вельмі падобны да каго-небудзь. Мой брат – выкапаны бацько, і крышкі яго пабраў. г. Косава. ВЫКАРАБУНІЦЦА зак. Вылезці, вырвацца. Ледзві ад гэтаго гада выкарабунілася, усё яму пакінула. Хай жыве адзін, калі я яму кепская. Руда Падст. ВЫКАТВАЦЬ незак. Выціскаць (пра мёд). Гэты год дажджлівы, кепскі для пчол, усяго два вядра выкатаў мёду. Жытл. Жытл. ВЫКАТ м. крав. Выраз у адзенні. Брыдко ажно глядзець на маладых: выкат такі, што ўсе грудкі ў дзявок гэтых відны. Бараны Ягл. ВЫКРУЦІЦЦА зак. Натанцавацца. Наробішся за дзень, а вечаром выкруцішся ў гэтых танцах да знямогі. Але каб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 274 ▶