ты i вываліўся, зараз бацька дагоніш. Халап'я Падст. Вырас, вываліўся, якжэрдка. Уласаўцы Жытл. ВЫВЕТРЫВАЦЦА незак. Сушыцца на ветры. Палавікі на плот павесіла, хай выветрываюцца. Панкі Люб. ВЫ'ВІЛ м. 1. Паварот. Вывіл дарогі. Аляксейкі Стайк. 2. Лука, круты паварот ракі. На самым вывіле ў віры самы жывуць. Сенькавічы Падст. ВЫГАВА'РВАЦЬ незак. этнагр. Адгаворваць. Мая баба вогнік выгаварвала. Заполле Кос. ВЫТІБНУЦЬ зак. Згінуць, прапасці. Уся капуста выгібла, трэба зноў насаджваць. Бялавічы Кос. ВЫГОДА ж. Добрыя зручныя ўмовы для жыцця ўсяму жывому: i чалавеку, i жывёле, чаму спрыяе прырода. Выгода якая жыць табе mym: i рэчка, i лес, i паша каля хаты, гадуй цялят, разводзь гусей. Альшаніца Квас. ВЫ'ДРА ж. перан. абразл. Сварлівая жанчына. Твая свякроў добрая выдра: нікого ні прапусціць, усё цябе гудзіць. Верашкі Квас. ВЫ'ДУНДЗІЦЬ зак. экспр. 1. Выссаць. Пайшла карову даіць, але дзе там - цяля ўсе выдундзіло. Куляшы Міл. 2. Выпіць. Банку вады выдундзілі i яшчэ піць хочацца. Рацкевічы Міл. ВЫ'ДЫМІЦЬ зак. Трымаць цыбулю зімою у цёплым месцы. Павесіла цыбулю на печ выдыміць. Харошча Міл. ВЫ'ДЫХНУЦЦА зак. Страціць вастрыню паху i смаку. Гарчыцу выкідай, выдыхнулася, ніякаго смаку ў ёй німа. Хадакі Жытл. ВЫ'ДЗЯРОК м. Вырабленая пад поле аблога. Столькі гадоў пустовала зямля, a ўзялі разрабілі i на гэтом выдзяркужыто пасеялі. Юкавічы Стайк. ВЫ'ЖАЛАПАЦЬ зак. Выпіць, выжлукціць. Сено граблі, то ажно пяцілітровую каністру вады выжалапалі. Воля Жытл. ВЫ'ЖАР м. Нізкае куп'істае месца, зарослае асакой. У выжарах качкі хаваюцца. Скураты Квас
Дадатковыя словы
выгаварваць, выдзярок, выдундзіць, выдыхнуцца, выжалапаць, купістае, халапя
8 👁