Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
прымак. I такі вуўкаваты, ні пагаварыць з ім, ні папрасіць чаго. Майск Люб. ВУШКО' I. н. Ямка на прыпеку для попелу i вуголля. 3 печы жар заўша выгрэбаюць у вушко, ад яго цяпло на хату ідзе. Заполле Кос. ВУШКО' II. н. Вушка (y іголцы). У гэтой голцы малоя вушко, нітку цяжко ўсадзіць. Була Міл. ВУШКО' III. н. Ручка ў збанку. Колькі нінасізбанком воду\ конец будзя: вушко адарвецца, збанок паб'ецца. Ал ьшаніца Квас. ВУ'ШЛЫ прым. Кемлівы, цямлівы. Міхась хлопяц вушлы, яму паляц у рот ні кладзі. Бялавічы Кос. ВУ'ШЫ толькі мн. цясл. Вертыкальны пас у брусе. Каб запусціць дзеравіну ў шулу, трэба выдзяўоці вушы ў шуле. Квасевічы Квас. ВЫ'БАЙ м i ж. 1. груб. Гультай. Гэты выбай за ніц ні бярэцца, ніц яго ні рупіць. Альшаніца Квас. 2. асудж. Той, хто вядзе распуснае жыццё. Гэты выбайжонкі ні глядзіць, усё na другіх бегая. Заполле Кос. ВЫ'БІЦЦА незак. Прыдбаць, займець. Андрэйзаводзіць гаспадарку: выбіўся на карову, купіў дзве авечкі. Бялавічы Кос. ВЫБО'І мн. Ямы на саннай дарозе, выбоіны.Дарогада лесуў адных выбоях. Заполле Кос. ВЫ'БІЦЬ зак. Вывіхнуць, зрушыць. Упаў з ровара, мусіць, руку выбіў. Квасевічы Квас. ВЫБО'РЫ мн. Зборы ў дарогу. Твае выборы надакучылі, хутчэй, болюдзі чакаюць. Альшаніца Квас. ВЫБРЫ'КВАЦЬ незак. экспр. Насіцца, лётаць. Цялятко маленькое, а так выбрыквая ў хляве, паглядзіш i парадуяшся. Размеркі Стайк. ВЫ'ВАЙЦЯЦЬ зак. Выгаварыць, вылаяць. Вывайцяла суседу, што яго сабака маю курыцу задушыў. Хай прыеязеая. Заполле Кос. ВЫ'ВАЛІЦЦА зак. Вырасці высокім, выцягнуцца. Hy
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбрыкваць, выбіцца, выбіць, вывайцяць, вываліцца, выдзяўбці, пабецца
7 👁
 ◀  / 274  ▶