Добры валюля, ідзе і спіць. Любішчыцы Люб.
ВАЛЯР'ЯНКА ж. бат. Валяр'ян лекавы. Валяр'янкі зараз мало, бо балото асушылі. Бялавічы Кос.
ВАНТУХ м. груб. Жывот, трыбух. Рыгор так кажа: "Вантух – гэто мой трудавы мазоль". Альба Квас.
ВАНЦАК м. 1. кулін. Каша, куцця. Ванцак варылі з ячменных круп. Альшаніца Квас. 2. мед. Боль у жываце, апендыцыт. Ванцак схапіў, з жывата аж канчаяцца. Альшаніца Квас. Даўней ванцак як прычэпіцца, то людзі паміралі з яго, не было ратунку. Заполле Кос.
ВАНЦАКАВАТЫ прым. 1. Зацяты, упарты. Пра ванцакаватую жонку легенды ходзяць. Бялавічы Кос. 2. Запальчывы, гарачы. У маёй сястры такі мужык ванцакаваты, як разлуецца, то ні прыступу, ні подступу. Альшаніца Квас.
ВАРА ж. Страва, ежа, варыва. Гэта вара замучыла: кожны дзень думай, шчо наварыць. Зялёны Бор Стайк.
ВАРОЦЕЧКА мн. памянш. Рашотка, якой закрывалі падпечак. Вароцечка рабілі няшчыльнымі, каб да курэй святло даходзіла. Падстарынь Падст.
ВАРСТАТ м. ткац. Вартштат. У мяне два месяцы ўжэ варстат у хаці, усё палавікі тку. Харошча Міл.
ВАРШАЎКА ж. Гатунак бульбы. Варшаўкі – скараспелкі. Уласаўцы Жытл.
ВАРЭНЯ ж. Кошык без ручкі. У варэню гаспадыня складвала сыр, масло, яйкі. Альшаніца Квас.
ВАСІЛЬ м. абрад. Новы год па стараму стылю. І даўней, і зара раніцай на Васіля хлопчыкі ходзяць па хатах, віншуюць гаспадароў і пасыпаюць кругом зярнятамі. Заполле Кос.
ВАСІЛЕ мн. бат. Радоўка фіялетавая. Людзі рэдко бяруць васіле, а яны смачныя соляныя. Заполле Кос.
ВАСТОЧНІК м. Мужчына з Расіі або з Усходняй Беларусі. Мой мужык васточнік, з Смаленска. Аляксейкі Стайк.
86 👁