Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ВАСТО'ЧНЩА ж. Жанчына з Pacii або з Усходняй Беларусі. Яна васточніца, але навучылася гаварыць naнашаму. Верашкі Квас. ВАСЬМУ'ХА ж. ycmap. Восьмая частка зямельнага надзела. Было много такіх пры Полыичы, у кого была толькі васьмуха. Гэто па-цяперашняму 2 гактары. Заполле Кос. BATO'BIKI мн. Ватовыя штаны. Адзень ватовікі ў лес ехаць, цяплей будзя. Галік Міл. Шануйздароўе, наматацыкл садзішся, то ватовікі адзявай. Куляшы Міл. ВАТРАБЯ'НКА ж. кулін. Каўбаса, зробленая з ліверу. Ватрабянок нарабіла да свят. Рацкевічы Міл. ВАЎКІ' толькі мн. 1. бат. Насенне ваўчкоў трохраздзельных. Бало, пайдзеш рваць ваўчкі (трава такая, у ёй дзяцей малых купаюць), то ваўкоў набярэшся. Хрышчонавічы Квас. 2. бат. Шышкі лопуха. Карова з пашы прышла - уся ў ваўках. Хадакі Жытл. ВАЎЧКГ мн. бат. Ваўчкі трохраздзельныя. У адвары ваўчкоў малых дзяцей купаюць адзалатухі. Бялавічы Кос. ВА'ХТАР м. ycmap. Пасрэднік пры продажы ці куплі жывёлы. Пашанцавало мне: цягавітая кабылка. Праз вахтара, у жыдоў косаўскіх купіў. Любішчыцы Люб. ВАШЫ'ВІК м. абразл. Той, хто завашывеў, неахайны, брудны. Вашывіка гэтаго цярпець німа як. Аўсто Стайк. ВЕ'ЛЬКІ прым. 1. Дарослы. Велькі ўжэ, a розуму німа. Галынка Міл. 2. Вялікі. Хат аўівана велькая, просторная. Куляшы Міл. 3. Многа, вялікая колькасць. Велькае стадо дзікоў пахадзіло тут. Юкавічы Стайк. 4. Моцны па сіле, працягласці ўздзеяння. Велькая бура была. Воля Жытл. ВЕ'ЛЬКА ГО'ЛКАж. Іголка для шыцця тоўстымі ніткамі. Велькай голкай мяшкі шылі. Ятвезь Квас. ВЕ'РАЦЕНЬ м. ycmap. Мера даўжыні ў 120 крокаў. Загоны мералі на вератні. Заполле Кос. ВЕРАЦЁ'ННІЦА ж. заал. Бязногая яшчарка. Е змяя такая, чырвоная, верацённіцай яе завуць. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

batobiki, васточнща, ватрабянка, верацень, голкаж
6 👁
 ◀  / 274  ▶