Добры валюля, ідзе i спіць. Любішчыцы Люб. ВАЛЯРЯ'НКА ж. бат. Валяр'ян лекавы. Валяр'янкі зараз мало, бо балото асушылі. Бялавічы Кос. ВА'НТУХ м. груб. Жывот, трыбух. Рыгор так кажа: "Вантух - гэто мой трудавы мазоль". Альба Квас. ВАНЦА'К м. 1. кулін. Каша, куцця. Ванцак варылі з ячменных круп. Альшаніца Квас. 2. мед. Боль у жываце, апендыцыт. Ванцак схапіў, з жывата аж канчаяцца. Альшаніца Квас. Даўней ванцак як прычэпіцца, то людзі паміраліз яго, не было ратунку. Заполле Кос. ВАН ЦАКАВАТЫ прым. 1. Зацяты, упарты. Пра ванцакаватую жонку легенды ходзяць. Бялавічы Кос. 2. Запальчывы, гарачы. У маёй сястры такі мужык ванцакаваты, як разлуецца, то ні прыступу, ні подступу. Альшаніца Квас. ВАРА ж. Страва, ежа, варыва. Гэта вара замучыла: кожны дзень думай, шчо наварыць. Зялёны Бор Стайк. ВАРО'ЦЕЧКА мн. памянш. Рашотка, якой закрывалі падпечак. Вароцечка рабілі няшчыльнымі, каб да курэй святло даходзіла. Падстарынь Падст. ВАРСТА'Т м. ткац. Вартштат. У мяне два месяцы ўжэ варстат у хаці, усё палавікі тку. Харошча Міл. ВАРША'ЎКА ж. Гатунак бул ьбы. Варшаўкі - скараспелкі. Уласаўцы Жытл. ВАРЭ'НЯ ж. Кошык без ручкі. У варэню гаспадыня складвала сыр, масло, яйкі. Альшаніца Квас. ВАСІ'ЛЬ м. абрад. Новы год па стараму стылю. I даўней, / зара раніцай на Васіля хлопчыкі ходзяць па хатах, віншуюць гаспадароў i пасыпаюць кругом зярнятамі. Заполле Кос. ВАСІЛЕ' мн. бат. Радоўка фіялетавая. Людзі рэдко бяруць васіле, а яны смачныя соляныя. Заполле Кос. ВАСТО'ЧНІК м. Мужчына з Pacii або з Усходняй Беларусь Мой мужык васточнік, з Смоленска. Аляксейкі Стайк
Дадатковыя словы
валярян, валярянка, валярянкі, варшаўка, варэня, васіль
8 👁