ВАЛКАВА'ТЫ прым. Недасушаны, сыраваты (пра сена). Прыехалі грабці, паглядзелі, а сено валкаватае яшчэ. Азярцо Падст. ВАЛКАВА'ЦЬ незак. Мясіць цеста на хлеб, пірог. Валкуяш на стале, дабаўляяш мукі ў цесто i зноў месіш, валкуяш. Альшаніца Квас. ВАЛНУ'ШКА ж. бат. Ваўнянка. Валнушок гэты год много, будзям саліць. Альшаніца Квас. ВАЛО'КІ мн. Аборы да лапцей. Завяжы валокі, бо наступіць хто, упадзяш. Заполле Кос. У пасталах валокі. Любішчыцы Люб. ВАЛОВІК м. бат. Макруха яловая. Валовікі рэдко чарвівыя, алеякзварыш, то надто чорныя. Заполле Кос. ВАЛО'СКІ прым. У выразе: Валоскі арэх - грэцкі арэх. Валоскія арэхі i ў нас растуць, i выспяваюць арэхі. Быч Стайк. ВАЛО'ШКА ж. бат. Васілёк. 3 валошкі дзяўчата вянкі ўсёплялі. Бялавічы Кос. ВАЛЬ м. абрад. Вэл юм.Даўней валь быўадзін наўсёсяло, a зара кожна дзеўка купляя сабе на вяселля. Жамайдзякі Міл. ВА'ЛЬНУЦЦА зак. экспр. Грымнуцца, бразнуцца. На гладкой дарозі вальнуўся, ажцёмноўвачах стало. Заполле Кос. ВА'ЛЬНУЦЬ зак. 7. экспр. Моцна стукнуць. Як вальнуў пад вухо хлопцу, той ізгарнуўся. Няхачава Стайк. 2. экспр. Бразнуць, грымнуць. Як вальнуў мяне абзямлю, ажмлосно стало. Хадоркі Кос. ВА'ЛЬЦЫ толькі мн. Млын дробнага памолу. Каб мець муку для пірагоў, то вязлі пшаніцу на вальцы малоць. Заполле Кос. ВАЛЭ'НДАЦЦА незак. Прымаць у разлік, мець справу. Німа чагоз тобой валэндацца, абыдуся без цябе. Сярадава Жытл. ВАЛЮ'ЛЯ м i ж. груб. Марудны, павольны чалавек
Дадатковыя словы
валкаваты, валкаваць, валнушка, валошка, вальнуцца, вальнуць, валюля
11 👁