Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
в ВАТА ж. Кол для падважвання. Не бяры на пуп, а вагаю падваж дзеравіну. Юкавічы Стайк. ВА'ДЗІЦЬ незак. дзіц. Весці, кіраваць гульнёю. Гэтым разом вадзіць будзя Антон. Заполле Кос. Давайця палічымся, каб ведаць, хто будзя вадзіць. Альшаніца Квас. ВАДЗЯНА'Я КАЛЯДА' ж. абрад. Свята, якое адзначаецца 6 студзеня ст.ст.; Вадохрышча. На Вадзяную Каляду вараць квас, куццю, пякуць ламанцы, ядуць адно поснае. Гэто бедная Каляда. Альшаніца Квас. ВАДЗЯНА'Я КРАПIBA' ж. бат. Расліна. Расце ў вадзе, апячэшся ею, усё цело чырвонымі плямамі пакрыяцца, пачне свярбець. Заполле Кос. ВАДЗЯНЫ' ПЕ'РАЦ м. бат. Драсён вадзяны. Вадзяны перац расце па нізкіх месцах, цвіце дробненькім цветом, зеленавато-белым. Бялавічы Кос. ВАЗАВО'Е н. устар. Плата за дровы. Даўней плацілі вазавое. Пры Полыичы за воз бярозавых дроў плацілі 3 злотыя, за сасновыя - 2 злоты. Заполле Кос. ВАЙЦЯ'ЦЬ незак. Выказваць незадавальненне ўчынкам ці паводзінамі іншых. Карыто свіням ні зрабіў, то жонка цэлы дзень вайцяя. Гошчава Стайк. ВАЛА'Н м. крав. Фасон пашыву адзення з абручамі. Спаніца называлася валан. Шылі яе доўгую, шырокую, з абручамі пасярэдзіні. Ад мамы свае чула, што такія спаніцы насілі. Альшаніца Квас. ВАЛАСНГК м. ветэр. Выступ з доўгай шэрсцю на назе каня ззаду над капытам. Вазьмешза валаснік, i конь адразу ногу падымя. Заполле Кос. ВАЛАЧО'НАЕ н. абрад. Велікоднае яйка. Хадзі, Верка, валачонае дам. Альшаніца Квас. ВАЛЁ'М м. Палеглы лес. Бура прайшла - адзін валём. Альшаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вадзяная, вайцяць
8 👁
 ◀  / 274  ▶